Пліска жоўтагаловая
Сямейства Пліскавыя
Лацінская назва: Motacilla citreolaПадвiды: M. c. citreola– Пн Расii(ад Кольскага п-ва на У да Таймыра; M. c. werae– ад Польшчы шырокiм поясам да Маньчжурыi; M. c. weigoldi– Тыбет, Кiтай; M. c. calcarata– цэнтр. Азiя.
Бiятоп: на Пн ў тундры вербнiкiпа берагах iастравах вялiкiх рэк iiх дэльт, берагiазёр сярод нiзiнных балот, у падмоклых частках горнай тундры iў зарасніках вярбы на горных лугах, на Пд каля паўн. мяжы ляснога пояса iў гарах часта ў вiльготных мясцiнах: забалочаныя лугiпаблiзу балот, а таксама асаковыя зараснікі з групамiкустоў, рачныя далiны з тарфянiкамi. На Памiры даходзiць да 4500 м, на Алтаi- 1500 м, у Манголii- да 2000 м в.у.м. У паслягнездавы перыяд – забалочаныя берагiвадаёмаў (у адрозненне ад M. c. flavaне сустракаецца на ворных землях), балоты, тарфянiкi, рысавыя палi, далiны рэк, каналы, сажалкi. Заўсёды паблiзу вады.
Гняздо: асобнае або ў дыфузнай калонii; пад густым навесам травянiстай раслiннасцiў ямцы або пад каменнем у нары. Аснова часта вiльготная. Знешняя частка з сухой травянiстай раслiннасцi, моху, лiсця iсцёблаў; высцiлка з дробнага лiсця, шэрсцiiкасмыкоў воўны. D= 11-13 см, d= 5,5-8 см, Н = 5-8 см, h= 3-4 см.
Яйкi: 4-6 (3-7), авальныя, матавыя, светла-шэрыя, пясчана-шэрыя з густымiдробнымiсветла-карычневымiразмытымiплямкамi(часам адсутнiчаюць). Памеры: 19,5 х 14,5 мм (16,9-21,0 х 13,0-15,5 мм).
Арэал: разарваны. Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя, Польшча i на У да вярхоўяў р. Амур, на Пд да Афганiстана i Гiмалаяў. Iзаляваныя папуляцыi ў Турцыi i ад Кольскага п-ва на У да Таймыра, на Пд – межы тайгi.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (III) IV-V, VIII-IX. Залятае ў зах. Еўропу (у Фiнляндыю, Польшчу, Германію, Аўстрыю, Шатландыю). Пашырае свой арэал на З (Украiна, Чэхiя, Беларусь, Фiнляндыя, Латвiя, Эстонiя, Лiтва, Польшча, Германiя).
Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў паўн. Iндыi i Бiрме.
Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Упершыню выяўлена ў 1982 г., пасля чаго да сярэдзіны 1990-х гадоў распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны.
Верх цела ад папялiстага да амаль чорнага. Уся галава i нiз цела жоўтыя. У самкi i маладых колеры не такiя кантрастныя, верх галавы алiўкавы. У Еўропе 2 падвiды, якiя адрознiваюцца ў гнездавы час: 1) M. c. citreola – у самца верх цёмны, нават чорны, галава жоўтая, на крыле двайная белая палоска. Самка зверху папялiста-карычневая, верх галавы шэра-зялёны (алiўкавы) з даволi выразным брывом. 2) M. c. verae – у самца i самкi верх цела заўсёды папялiсты, маладыя белаватыя, а не жоўтыя. У негнездавы перыяд цяжка адрознiваюцца ў палявых умовах, а таксама ад горнай і жоўтай плісак. Голас: спеў – кароткае шчабятанне «цiп-цiп, цiлiп», позыў даволi гучны – «псiп, цiр, поiп». Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 24-27 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: