Рудахвостка-чарнушка

Сямейства

Лацінская назва: Phoenicurus ochruros
Ангельская назва: Black redstart
Руская назва: Горихвостка-чернушка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: P. o. ochruros – М. Азiя, Каўказ, паўн. Iран i Iрак; P. o. gibraltariensis – Еўропаад паўн. Іспаніі да да Крыма; P. o. atterimus – Партугалія, паўд. Іспанія, паўн.-зах. Афрыка; P. o. semirufus – Б.Усход; P. o. phoenicuroides – цэнтр. Азiя; P. o. rufiventris – Гiмалаi, Тыбет, паўд.-зах. Кiтай.

Біятоп: у гарах да снегавой мяжы– патрэсканыя скалы паблізу адкрытых месцаў,скалiстае ўзбярэжжа, будынкі i руiны; на нізінных тэрыторыях – рознага тыпу прамысловыя пабудовы, будынкі ў гарадах і вёсках.

Гняздо: у шчылінах пабудоў і скал, часам у напаўадкрытых штучных гнездавых скрынках, часам займае старыя гнёзды ластавак. Вельмі няшчыльнае, заўсёды прыкрытае чым-небудзь зверху (навiс скалы, дах будынка i г.д.). Знешняя частка гнязда з вялікай колькасці карэньчыкаў і сцёблаў раслін, унутраная – з карэньчыкаў,укладзеных па крузе. Багатая высцілка з валосся, шэрсці і пёраў. Гнёзды ў гарах з прымессю вялікай колькасці моху і сухога лісця. D = 8-9 см, d = 5-7 см, H = 6-9 см, h = 4-5 см.

Яйкі: 5-6 (2-8), крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, рэдка з блакiтным бляскам або дробнымi карычневымi крапінкамi. Памеры: 19,0 х 14,5 мм (17,0-21,0 х 13,0-16,4 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн-У), Крым, Каўказ, М. Азія, Б.Усход, паўн. Iран i Iрак, цэнтр.І ўсх. Азія, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты: (III)IV(V), (VIII)IX. Папуляцыі з зах. і паўд. Еўропы, а таксама з Азіі – аселыя.

Месца зімовак: паўд. Еўропа і Азія, Аравійскі п-аў, паўн. Афрыка.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны від.

Падобна як i ў наступнага вiду, вельмi рухавы руды хвост: дарослы самец чорны з белым люстэркам на крыле, у негнездавы перыяд крыху больш светлы i без люстэрка. Самка, маладыя i самец у першым уборы (без люстэрка на крыле) падобныя да самкi звычайнай рудахвосткі, але з больш цёмным, карычнева-бурым нiзам цела. Голас: кароткі, хрыплы i траскучы спеў, голас увесь час як бы перарываецца. Позыў – кароткае «лiт-так-так». Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 23-26 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © М. Верабей| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: