Падкаменка палявая
Сямейства Драздовыя
Лацінская назва: Oenanthe oenantheПадвіды: O. o. oenanthe – Еўропа, Азiя, Аляска; O. o. leucorhoa – Ісландыя, Фарэрскіяа-вы, Грэнландыя, паўн.-ўсх. Канада; O. o. libanotica – паўд. Еўропа, цэнтр. Азiя, Б.Усход; O. o. virago – астравы ўусх. частцыМiжземнагам.,Крыт; O. o. seebohmi– паўн.-зах. Афрыка.
Біятоп: сухія адкрытыя камянiстыя тэрыторыі з кучамі камянёў, патрэсканымі вялікімі валунамі, былымі месцамі здабычы галькі. Акрамя гэтага, новая ралля на высечках у сухіх дрэвастоях, тарфянiкi, стэп, слаба парослыя раслiннасцю высакагор’іда 3000 м в.у.м. У Еўропе даходзiць да 2500 м (Альпы), 2100 м (Татры), на Алтаi i гарах паўн. Iрана – да 3000 м в.у.м.
Гняздо: сярод патрэсканых камянёў, у кучах цэглы, вываратнях і да т.п.,дзiрках у старых мурах,розных пабудовах,норах у зямлi,можа сялiцца ў гнездавых скрынках. З карэньчыкаў і сухіх частак травяністых раслін (часам з прымессю кавалкаў лісця і моху), якія накладваюцца слаямі. Багатая высцілка з шэрсці, валосся і пёраў з дадаткам моху i лiшайнiкаў. D = 11,5-25,0 см, d = 5,5- 6,5 см, H = 3,5-6,0 см, h = 2,5-4,0 см.
Яйкі: 4-7 (2-9), авальныя, крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, светла-зеленавата-блакітныя са спарадычнымі рэдкімі ржавымі плямкамі. Памеры: 21,0 х 15,5 мм (19,5-22,0 х 15,0-16,5 мм).
Арэал: Палеарктыка (акрамя Пд-У), Аляска, паўн.-ўсх. частка Паўн. Амерыкі, Грэнландыя.
Пералёты: III-IV(V), VIII-X(XI).
Месца зімовак: трапічная Афрыка, паўд. Азія.
Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
У самца ў гнездавы перыяд чорныя крылы i рулявыя, белае надхвосце. На баку галавы чорная пляма i белае «брыво». Узiмку карычневы з белым надхвосцем. Самка i маладыя падобныя да самца ў няшлюбным уборы. Голас: спеў з кароткага, рыпучага шчабятання, позыў «ток, г’юр, йiв-ток». Даўжыня цела 15-16 см, размах крылаў 26-32 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: