Дрозд Наўмана

Сямейства

Лацінская назва: Turdus naumanni
Ангельская назва: Naumann`s trush
Руская назва: Дрозд Науманна

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: T. n. naumanni – паўд. i цэнтр. частка ўсх. Сібіры; T. n. eunomus – паўн.частка Сібіры.

Арэал: Сібір на У ад р.Енiсей i гор Саяны да Камчаткi.

Пералёты: пералётны (IV-V, (IX)X-XI). Абодва падвіды спарадычна залятаюць у Еўропу.Сустракаецца ў Вялiкабрытанii, Францыi, Бельгii, Германii, Фiнляндыi, Польшчы, Аўстрыi, Iталiiiна Кiпры. Першы – у Чэхii, Венгрыiiна Беларусi. Другi- Фарэры, Галандыя, Данiя, Нарвегiя, б. Югаславiя. Не вызначаны падвiд на Украiне. У Расiiсустракаецца пад Архангельскам iСанкт-Пецярбургам.

Месца зімовак: Першы- паўд. Кiтай да р.Янцзы, паўд. Маньчжурыя i Карэя. Нешматлiкi ў Японіi i наТайванi.Другi- паўд. Японiя, Тайвань, паўд. Кiтай, паўд. Бiрма, Асам, зрэдку – Непал iПакiстан.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

У Еўропе 2 падвiды: 1) T.n.naumanni з каштанаватымi грудзьмi i хвастом (у самца таксама часткова i крыламі), а таксама 2) T.n.eunomus – на белых грудзях чорная палоска, якая працягваецца на бакі цела, хвост чарнаваты. На надхвосці зверху i знiзу на крылах iржавыя плямы. Абодва падвiды са светлым «брывом». Сiлуэт, памеры i голас аднолькавыя. Могуць сустракацца натуральныя гiбрыды памiж падвiдамi. Голас: гучны флейтавы спеў са шчабятаннем, падобны на песню белабровага дразда. Позыў «чек-чек, чак». Даўжыня цела 23 см, размах крылаў 36-39 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: M.Nishimura

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: