Чайка жоўтаногая

Сямейства

Лацінская назва: Larus michahellis
Ангельская назва: Yellow-legged Gull
Руская назва: Чайка средиземноморская

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне:

Вялікая белагаловая чайка, па памерах і афарбоўцы падобная на серабрыстую чайку і хахатунью. Ногі і крылы адносна доўгія, магутная дзюба адносна кароткая, шыя магутная, цемя плоскае. У дарослых птушак улетку галава белая. Мантыя цёмна-шэрая, прыкладна як у паўночных серабрыстых чаек, крылы цёмна-шэрыя з шырокім чорным полем на канцы крыла. Пятае махавае пяро з даволі шырокай чорнай паласой, крайняе махавае пяро (дзясятае) — з невялікай белай перадвяршыннай плямай, суседняе, дзявятае пяро звычайна таксаматакое. Дзюба ярка-жоўтая, з ярка-чырвонай плямай на выгібе. Вока жоўтае, павекі чырвоныя. Ногі выключна ярка-жоўтыя. Узімку дарослыя птушкі захоўваюць у асноўным белую галаву (у адрозненне ад чайкі-клыгуна), звычайна з нешматлікімі дробнымі светла-шэрымі плямамі вакол вока.

Голас: Доўгі крык, падобны на доўгі крык чайкі-чарнакрылкі, ніжэй тэмбрам, чым у чайкі-клыгуна, і прыкметна павольней, чым у чайкі-рагатухі. Падчас доўгага крыку спачатку апускае галаву, потым паднімае яе вертыкальна ўверх, як чайка-чарнакрылка. Даўжыня цела: 58-68 см, размах крылаў — 140-158 см.

Біятоп: пераважна марскія ўзбярэжжы і астравы, таксама астравы на кантынентальных азёрах паблізу ўзбярэжжаў і берагі марскіх заліваў. У глыбіні мацерыка яна водзіцца, галоўным чынам, уздоўж рэк, а таксама на сельскагаспадарчых угоддзях, на вадаёмах і на сметніках.

Гняздо: Для гнездавання аддае перавагу скалістым берагам, пяшчаным выспам, далінам рэк, часам гняздзіцца на дахах будынкаў. Гняздо ўяўляе сабой яміну з рознай колькасцю подсцілу. Пачынаецца гнездаванне ў сакавіку або красавіку.

Яйкі: У кладцы 1-3 яйкі аліўкава-карычневага колеру, з бурымі плямамі. Наседжваюць яйкі абедзьвептушкі, але ў асноўным самкі, на працягу 27-31 дзён. Птушаняты пачынаюць лётаць на 35-40 дзень.

Арэал: Засяляе скалістыя берагі Міжземнага і Чорнага мораў, атлантычнае ўзбярэжжа Марока, Іспаніі, Партугаліі і Францыі, Канарскія і Азорскія выспы. У выніку пашырэння арэала ў паўночным кірунку стала гняздзіцца ў невялікай колькасці ў Швейцарыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы і іншых краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У канцы лета і ўвосень гэтая чайка шматлікая па ўсім узбярэжжы Чорнага мора. Рэгулярна сустракаецца на поўдні Балтыйскага мора, асабліва ўвосень.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Вялікая белагаловая чайка, па памерах і афарбоўцы падобная на серабрыстую чайку і хахатунью. Ногі і крылы адносна доўгія, магутная дзюба адносна кароткая, шыя магутная, цемя плоскае. У дарослых птушак улетку галава белая.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © С.Левы

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: