Чаротаўка драздовая
Сямейства Лескавыя
Лацінская назва: Acrocephalus arundinaceusПадвіды: A. a. arundinaceus – большасць Еўропы да Урала, М. Азiя, паўн.-зах. Афрыка; A. a. zarudnyi – паўд.-ўсх. Еўропа i цэнтр. Азiя; A. a. griseldis – Месапатамiя (iснуе на Кiпры, у апошнi час лiчыцца як асобны вiд A. griseldis).
Біятоп: вялікія плошчы высокага трыснягу, часцей за ўсё паблізу вадаёмаў.
Гняздо: моцна прымацаванае бакамі да некалькіх сцёблаў трыснягу, якія растуць у вадзе (звычайна на зялёным трыснягу, у выключных выпадках на сухім), ад 10 да 150 см над вадой; шчыльнае, з вузкіх палосак лістоў трыснягу і іншых раслінных валокан (часам з прымессю павуціння і коканаў насякомых); высцілка з каласкоў трыснягу, часам з прымессю валосся цi пер’я. Краi гнязда загнутыя ўсярэдзiну. D = 7-12 см, d = 5-7,5 см, H = 9-13 см, h = 6-8 см.
Яйкі: 4-5 (2-6), з рознымі канцамі, сярэдне падоўжаныя, светла-блакiтныя, блакiтныя, блакітна-зялёныя або аліўкава-зялёныя (радзей белыя); плямы на нiжнiх – даволі вялікія і не вельмі густыя, шэра-фіялетавыя або блакiтна-шэрыя; на верхнiх – большыя, аліўкавыя да цёмна-карычневых. Памеры: 22,5 х 16,0 мм (17,0-26,3 х 13,5-18,4 мм).
Арэал: Еўропа, акрамя Пн, Каўказ, М. Азія, цэнтр.-зах. Азія да Алтая, зах. Кiтая i Таджыкiстана, паўн.-зах. Афрыка.
Пералёты: IV-V, VIII-IX.
Месца зімовак: трапічная Афрыка на Пд ад Сахары, паўд. i ўсх. Азiя.
Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Параўнальна вялiкіх памераў. Верх светла-карычневы, нiз цела крэмавы. Брыво жаўтаватае. Часам паднiмае пёры на версе галавы. Голас: прарэзлівы спеў з паўтарэннем элементаў «каре-каре-кiт-кiт-рыба-рыба-рак-рак». Асцерагае гарлавым «карр». Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 24-29 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: