Валасяніца малая
Сямейства Валасяніцавыя
Лацінская назва: Ficedula parvaПадвіды: F. p. parva – Еўропа; F. p. albicolla – ад Урала на У да Камчаткi, р. Амур i Сахалiна.
Біятоп: на З арэала – старыя, вільготныя і зацененыя лiсцевыя або змяшаныя лясы (часцей букавыя i пiхтава-букавыя). На раўнiнах цэнтр. Еўропы – дубовыя, дубова-грабавыя лясы i алешнiкi. У прыбалтыйскiх краiнах, Расii i Беларусi – розныя тыпы змяшаных хваёвых бароў, на Пн засяляе ельнiкi. Аддае перавагу высокiм дрэвам з добра развiтым падростам, мясцiнам паблiзу ад вады, палянам i высечкам. У Малдавii таксама старыя сады i вiнаграднiкi. У цэнтр. Еўропе (Германiя, Польшча, Славакiя) – ад раўнiн да 1700 м в.у.м., на Балканах – да 1300 м, у Арменii – да 2350 м в.у.м.
Гняздо: у вялiкiм (часам напаўадкрытым) дупле (таксама і ў штучным) або ў шчыліне цi расколiне дрэва (муроў), у развiлцы некалькiх галiн каля ствала, звычайна на вышынi 1,5-4 м над зямлёй (макс. 15 м). Знешняя частка з сухіх і завялых лістоў i сцёблаў; унутраная – з раслiннага пуху, валокнаў раслiн, павуцiння, кавалкаў зялёнага моху. Скупая высцілка з лістоў травы, кавалкаў моху, валосся і сухога лісця дрэў і кустоў (матэрыял шчыльна сплецены). D = 8-12 см, d = 4,5-5,5 см, H = 4,5-8 см, h = 3,5-4,5 см.
Яйкі: 5-6 (4-7), са слаба завостраным вузейшым канцом, белаватыя, жоўта-белыя, жоўта-ружовыя або блакiтна-зялёныя з густымі і вельмі дробнымі ржавымі цi чырвона-карычневымi плямкамі, часам сканцэнтраванымi на шырэйшым канцы. Памеры: 16,5 х 13,0 мм (14,5-18,5 х 11,5-14,0 мм).
Арэал: ад зах. Еўропы (Даніі, усх. Германii і паўд. Швецыі) поясам праз Еўропу і Азію (да Камчаткі і Сахаліна ўключна), а таксама М. Азiя, Каўказ і паўн. Іран.
Пералёты: (IV) V (VI), VIII-IX (X). Акрамя арэала сустракаецца на в-веМядзведжым, у Iсландыi, Вялiкабрытанii, Iрландыi, Францыi, Бельгii, Люксембургу, Швейцарыi, Iспанii, Балеарах.
Месца зімовак: паўд.-ўсх. Азія (Пакiстан, Iндыя, Iндакiтай, усх. i паўд. Кiтай, Малайзiя. Верагодна, таксама ў Афрыцы.
Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Самец у гнездавы перыяд з iржавымі горлам i грудзьмi (як у малінаўкі), шчокi шэрыя, самка з жаўтавата-карычневым налётам (не блытаць з самкай лугавога ерчыка). Самец i самка з белымi плямамi па баках хваста. Маладыя падобныя да самкi. Характэрна рухае хвастом. Голас: вясёлы i гучны спеў пачынаецца, як у пячураўкі-трашчолкі, потым чыстае i выразнае «тiнк-тiнк-дай-дай-да-да». Таксама можа перадавацца як «фюйд-фюйд-фюйд-ф’ед-ф’ед-ф’ед-ф’ю-ф’ю-ф’ю, фі-ці-цьі. Позыў «чiк, срр, iле». Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 18,5-21 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: