Сініца-маскоўка

Сямейства

Лацінская назва: Periparus ater
Ангельская назва: Coal tit
Руская назва: Московка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: P. a. ater – большая частка Еўропы i Сiбiр (да Забайкалля); P. a. britannicus – Вялiкабрытанiя; P. a. hibernicus – Ірландыя; P. a. vieirae (сін.P. a. cabrearae) – Пiрэнейскі п-аў; P. a. sardus – Корсіка і Сардзінія; P. a. cypriotes – Кiпр; P. a. moltehanovi – паўд. Крым; P. a. michalowskii – Каўказ; P. a. dejugini – паўн. Арменiя. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 11 падвідаў.

Біятоп: хваёвыя альбо змяшаныя лясы з вялікай колькасцю елак i лiстоўнiц; пазбягае лісцевых лясоў. У некаторых частках арэала (Каўказ, паўд. Еўропа, паўн. Афрыка) засяляе букавыя цi дубовыя лясы. У Татрах даходзiць да 1580 м в.у.м.

Гняздо: у дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай на вышынi 1,6-2 м, часта на зямлi паміж каранёў, пад каменнем, у норах, часам у спарахнелых стволіках, шчылiнах скал i муроў. Знешняя частка з зялёнага моху, унутраная – з воўны, валосся і шэрсці, рэдка з прымессю пёраў. d= прыбл. 5 см.

Яйкі: 6-11 (5-13), з вострым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з дробнымі і рэдкімі чырвонымі або чырвона-карычневымi плямкамі, часам згушчанымi на шырэйшым канцы. Памеры: 15,5 х 11,5 мм (14,0-17,0 х 11,0-12,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя Пн i Пд), на Пд арэал разарваны.

Пералёты: у паўн.-ўсх. частцы арэала пералётная III-IV(V), IX-X(XI), у iншых – аселая. Часам шматлікія залёты (інвазіі) ізаляваных папуляцый ці на большай частцы арэала. У Еўропе адзначаюцца ў канцы жніўня ці на пачатку верасня.

Месца зімовак: гнездавы арэал без паўн. часткі.

Беларусь: звычайны аселы і качуючы від.

Чорныя горла i галава (з белымi шчокамi), белая пляма на патылiцы, нiз цела белаваты. Маладыя з жоўтымi шчокамi, нiзам цела i плямкай на патылiцы. Голас: песня – даволi гучнае i рытмiчнае «вiце-вiце-вiце-вiдуiцiт» або «цю-пі-ці, цю-пі-ці…», позыў «сiрр», «ці-ці-ці», «цюй-пі-цюй-пі-цюй-пі», «він-цік, він-цік», а ў чародцы – цiхае «сi-сi», надзвычай нагадвае голас каралька. Даўжыня цела 11 см, размах крылаў 17-21 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Т. Раманава| Фота 2-3- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: