Паўзунок караткапальцы
Сямейства Паўзунковыя
Лацінская назва: Certhia brachydactylaПадвіды: C. b. brachydactyla – ад Беларусі і Украіны да паўд. Іспаніі; C. b. megarynchа – паўн.-зах. частка Еўропы, паўн. Iспанiя iПартугалiя; C. b. harterti– М. Азiя, Каўказ;C. b. dorotheae – Кiпр; C. b. maurеtanica– паўн.-зах. Афрыка.
Біятоп: розныя тыпы старых дрэвастояў: краi вялікіх лясоў (ахвотней лісцевых і змяшаных), паркі, сады, групы дрэў сярод палёў. У Турцыi i паўн. Афрыцы – горныя лясы, у Еўропе звычайна даходзiць да 1000 м, у Швейцарыi – да 1400 м в.у.м.
Гняздо: у шчыліне дрэва або за карой, дуплах пасля дзятлаў i гнездавых скрынках (рэдка каля асновы гнёзд драпежных птушак цi вавёрак). Аснова – няшчыльна ўкладзены слой з тонкіх галінак з прымессю ігліцы і кавалачкаў кары, пераплеценых паміж сабой касмыкамі воўны і коканамі. Сярэдзіна шарападобная, з дробных і тонкіх кавалачкаў лыка і воўны. Скупая высцілка з пёраў, пуху і шэрсці. D = 4-6 см, d = 3,5-5,0 см, h = 2,5-4,5 см.
Яйкі: 6-7 (4-8), падоўжаныя, з даволi скошаным вузейшым канцом,белыя; плямкі чырвона-карычневыя або чырвона-пурпуровыя, матавыя (выглядаюць,як паверхневыя), больш густыя пераважна на шырокім канцы. Памеры: 16,5 х 12,5 мм (14,5-17,5 х 11,0-14,0 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн i У), Каўказ, М.Азія, паўн.-зах. Афрыка.
Пералёты: аселы, паўночна-ўсходніяпапуляцыі мігрыруюць (III, IX).
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны, магчыма, зрэдку гняздуючы ў зах. частцы від.
Дзюба доўгая, кiпцюр на заднiм пальцы кароткi. Вельмi падобны да звычайнага паўзунка. Больш аднатонны верх, на баках цела карычняваты налёт i менш выразныя плямкi на версе галавы. Голас: (найлепшая адметная рыса): спеў карацейшы, чым у звычайнага паўзунка, без трэляў i высокiх тонаў, больш манатонны, 4-6-складовае «цьют-цьют-цьюлiцiт». Позыў як у звычайнага паўзунка, але «ціiт» больш доўгае i прарэзлівае. Даўжыня цела 12-13 см, размах крылаў 17-20,5 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: