Сарока
Сямейства Воранавыя
Лацінская назва: Pica picaПадвіды: P. p. pica – Брытанскія а-вы, паўд.-зах. Францыя, паўд. Скандынавія, паўн. і цэнтр. Еўропа (да р.Буг); P. p. fennorum – паўн. Скандынавія, Расiя (да Волгі i Каўказу); P. p. bactriana – цэнтр. Расія (на У i Пд ад Волгі); P. p. hemileucoptera – цэнтр. Расiя (да зах. i паўд. Сiбiры) i паўд.-зах. Азiя; P. p. galiae – паўд.-зах. Еўропа (ад усх. Францыi да цэнтр.-зах. Расii); P. p. melanotos – Пiрэнейскі п-аў. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 6 падвiдаў.
Біятоп: адкрытыя ландшафты з купiнамi дрэў i кустоў, ускрайкі дрэвастояў i хмызнякоў сярод палёў i пашаў, маладыя невялiкiя ляскi на вільготных тэрыторыях з прымессю бярозы i вольхi (часам ускрайкi хваёвых лясоў), а таксама групы дрэў паблізу рачных далін і лугоў. Радзей – ускраіны населеных пунктаў паблізу вільготных тэрыторый. У Еўропе даходзiць у гарах да 2500 м в.у.м., на Каўказе – да верхняй мяжы лясоў.
Гняздо: амаль на верхавінах дрэў бліжэй да ствала альбо ў верхняй частцы высокіх кустоў, ад 1 да 2,2 м над зямлёй (часам на зямлi). Шарападобнае, слаістае, знешняя частка выступае па-за гняздо, з тонкіх і гнуткіх галінак (ніжняя частка тоўстая, краi і дах – тонкія), адтуліна з боку гнязда; потым ідзе слой зямлі, змяшанай з карэньчыкамі і травой (толькі ў ніжняй частцы паўшар’я); высцілка з травы і карэньчыкаў (часам з прымессю шэрсці, валосся і пёраў). D= 45-70 см, H = 40-60 см, h= 12-15 см, d = прыбл. 16 см.
Яйкі: 5-7 (3-10), звычайна з рознымі канцамі і завостраным вузейшым. Зеленавата-блакітныя або алiўкава-карычневыя (зменлiвыя нават у адной i той жа кладцы). Глыбокія плямы шэрыя альбо шэра-папялістыя, паверхневыя большыя i больш густыя) – карычнева-аліўкавыя. Памеры: 33,0 х 24,0 мм (27,7-39,4 х 22,0-28,0 мм).
Арэал: разарваны; у Палеарктыцы ад Еўропы да Ціхага ак., у Азіі (акрамя Пн, Аравiйскага п-ва, Iндыi, Iндакiтая); ізаляваная папуляцыя на Камчатцы, паўн.-зах. Афрыцы i З Паўн. Амерыкі.
Пералёты: аселая.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь:Звычайны на гнездаванні і зімуючы від. Зах. частку насяляе пераважна падвідP. p. pica, тады як P. p. fennorum сустракаецца часцей ва ўсх. частцы.
Чорна-белая, з металiчным бляскам i доўгiм (1/3 даўжыні цела) прыступкавым хвастом. Маладыя без бляску. Голас: гучнае, хуткае i прарэзлівае «чак-чак, чакерак», або «чр-тртртр». Даўжыня цела 40-48 см, размах крылаў 52-60 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: