Арэхаўка
Сямейства Воранавыя
Лацінская назва: Nucifraga caryocatactesПадвіды: N. c. caryocatactes – у Еўропе; N. c. macrorhynchos – на Урале і далей на У да Цiхага ак. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 8 падвiдаў.
Біятоп: вялікія старыя хваёвыя лясы з перавагай елак, прымессю пiхты і густым падростам, у тайзе – з еўрап. кедра i лiстоўнiцы. У Альпах даходзiць да 2300 м в.у.м.
Гняздо: амаль заўсёды на хваёвым дрэве ў развілцы галін каля ствала (звычайна пад прыкрыццем звісаючых галінак), 3-8 м над зямлёй. Слаістае: знешняя частка ў форме шара з выступаючымі па-за гняздо галінамі (галоўным чынам яловыя, з каранямi, травой, таўшчыня каля 3 см), цэнтр. частка – з перагнiлай драўнiны i моху (таўшчыня 8 см), унутраная частка – з травы і лішайнікаў, каранёў, часам з прымессю лыка і пёраў. D = прыбл. 30 см, d = 10-15 см, H = 15 см, h = 5-8 см.
Яйкі: 3-4 (2-5), пераважна вельмі падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або слаба падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом (абодва тыпы могуць знаходзiцца адначасова ўадной кладцы). Светла-блакітныя, блакiтна-шэрыя з зеленаватым адценнем. Толькі паверхневыя, густыя і вельмі дробныя аліўкава-карычневыя плямкі, альбо падвойныя: глыбокія – шэра-папялістыя, паверхневыя – аліўкава-карычневыя, дробныя і больш густыя. Памеры: 34,0 х 24,0 мм (32,0-36,0 х 23,0-26,0 мм).
Арэал: разарваны; Балканы, горы Дынар i Альпы, Карпаты, Судэты, Рудава, Шумава i на З праз Цюрынгскi Лес да Ардэн i ад Пд Скандынавii праз Польшчу, балтыйскiя краiны, Беларусь,паўн-зах. Расію да Цiхага ак., Японii i Тайваня. Ізаляваны арэал ад Гiмалаяўда паўн.-зах. Кiтая.
Пералёты: аселая, качуючая, усходніпадвід інвазійна залятае на З (VIII-XI), калінехапаеежы.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, у Казахстане і амаль усёй Еўропе.
Беларусь:рэдкі на гнездаванні і зімуючы від. Аддае перавагу ялова-лісцевым узлескам з рэдкімі высокімі ялінамі. Прадстаўлены падвідам N. c. сaryocatactes, але вядомыя таксама залётыз УN. c. мacrorhynchos.
Паводзінамі і велічынёй крыху падобная да сойкі. Адрозніваецца выразнай афарбоўкай: карычневая з мноствам кроплепадобных белых плямак i характэрным белым заканчэннем адносна кароткага хваста. У палёце добра бачнае белае падхвосце, шырокiя крылы i вялiкая галава. Маладыя больш светлыя i з меншай колькасцю плямаў. Моцная дзюба выразна адрознiвае еўрапейскi падвiд ад азiяцкага, якi часам залятае да нас. Голас: хрыплае, прарэзлівае «крре-крре-кррре», адзiночнае «хрррек». Даўжыня цела 28-33 см, размах крылаў 52-60 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: