Крумкач
Сямейства Воранавыя
Лацінская назва: Corvus coraxПадвіды: C. c. corax– Еўропа i Азiя на Пн да арктычнай зоны i на У да ракi Лены i воз. Байкал; C. c. varius (сін. C. c. islandicus) – Ісландыя і Фарэрскія а-вы; C. c. laurencei (сін. C. c. subcorax) – Грэцыя, Крыт, Кiпр, Турцыя i на У праз Туркменiю, Узбекiстан i Таджыкiстан да Пакiстана; C. c. hispanus – Пiрэнейскi п-аў i Балеары; C. c. canariensis – Канарскiя а-вы;C. c. tingitanus – паўн. Афрыка. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 6 падвiдаў.
Біятоп: ускрайкi вялікіх лясных масiваў, часам групы высокіх дрэў паблізу рачных далін і палёў, рачныя далiны, паўпустынi i пагоркавы стэп, скалiстыя прыморскiя ўзбярэжжы, горы (у Альпах даходзiць да 2400 м в.у.м., на Каўказе – да 3300 м в.у.м.). Можа трымацца паблiзу чалавечага жылля, каб харчавацца рэшткамi ежы, i нават у гарадах.
Гняздо:можна адзначыць 3 тыпы размяшчэння гнёздаў: 1) на нiзкiх кустах або зямлi; 2) на скалах або ў ярах; 3) у верхняй частцы густой кроны высокіх дрэў (у сярэднiм, каля 20 м над зямлёй), звычайна паблiзу ўскрайкаў лясоў. Слаістае: знешняя частка з тоўстых галін хваёвых дрэў, сярэдняя – з тонкіх галінак, перакладзеных пырнікам, мохам, каранямі і сухой травой; унутраная выкладзена зямлёй, выслана сухой травой, мохам, шэрсцю і воўнай. Унутры паўкруглае i гладкае. D= 50-70 см (старыя гнёзды могуць даходзiць да 150 см), d= 20-24 см, H= 25-35 см, h= 8-13 см.
Яйкі: 4-6 (3-7), падоўжаныя, з завостранымі вузейшымі канцамі. Зеленаватыя альбо светла-блакітнаватыя з мазкамі, плямамі, рыскамі і крапінкамі, якія размяшчаюцца раўнамерна альбо іх больш на адным з канцоў, глыбокія і паверхневыя з вельмі зменлівымі адценнямі карычневага колеру. Глыбокія плямы часам фіялетава-папялістыя, а паверхневыя – аліўкавыя. Памеры: 50,0 х 33,5 мм (44,0-63,0 х 29,5-37,5 мм).
Арэал: значныя часткі Еўразіі, Паўн. і Цэнтр. Амерыкі, паўн. Афрыка.
Пералёты: аселы, качуе ў межах гнездавога арэала (адзначаны зiмовыя пералёты на Пд да 200-500 км).
Месца зімовак: у межахгнездавога арэала.
Беларусь: звычайны на гнездаванні і ўзімку від.
Цалкам чорная з металiчным бляскам (маладыя матавыя), вялiкая птушка з моцнай дзюбай. Хвост у палёце заканчваецца клiнам, ад iншых відаў групы адрознiваецца велiчынёй i голасам. Голас: даволi разнастайны, гарлавое «крук, крук» або «крок-крок», «ток» i даволi звонкі «куланг», у маладых – «каа-каа». Даўжыня цела 60-67 см, размах крылаў 115-150 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: