Лебедзь-клікун
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Cygnus cygnusПадвiды: не мае.
Бiятоп: галоўным чынам неглыбокiя азёры i вялiкiя сажалкі, якiя маюць зараснiкi каля берагоў, а таксама марскiя затокi з участкамi трыснягу i мноствам мелiн; зiмуе ў прыбярэжнай зоне мораў, а таксама на кантынентальных вадаёмах.
Гняздо: на завалах трыснягу або на меліне сярод чароту ці іншай прыбярэжнай расліннасці. Плоская куча з трыснягу, моху, рагозу i да т.п. Высцiлка з сухой травы, моху, пер'я i пуху. D = 1-3 м, Н = 0,6-0,8 м.
Яйкi: 5-7, крыху падоўжаныя або блiзкiя да элiптычных, белыя або брудна-белыя з жаўтаватым адценнем. Памеры: 114,5 х 73,5 мм (105,0-127,0 х 68,0-78,0 мм).
Арэал:ад Iсландыi праз Скандынавiю i паўн.-ўсх. Еўропу, шырокiм поясам праз Азiю да Камчаткi i Сахалiна.
Пералёты: пералётны, лакальна аселы (напр., у Iсландыi) (III-IV, IX-XI).
Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, акрамя гэтага зах. i цэнтр. Балтыка, паўд. Нарвегiя і Швецыя, Данія, Германія, Вялікабрытанія, Iсландыя, паўд. Еўропа, Чорнае і Каспійскае м., паўд., цэнтр., усх. Азiя і М Азія.
Беларусь: рэдкі на гнездаванні від, зрэдку зімуе.
Белы з жоўтай дзюбай, якая на канцы чорная. Маладыя карычнявата-шараватыя, больш светлыя, чым лебедзі-шыпуны, з крыху даўжэйшай шыяй. Голас: гучна трубіць насавое «анг», у палёце «анг-хо», вышэй, чым малы лебедзь. Даўжыня цела 145-170 см, размах крылаў 218-250см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: