Шчыгел чорнагаловы
Сямейства Уюрковыя
Лацінская назва: Carduelis carduelisПадвiды: C. c. carduelis (ciн.C. c. rumaeniae) – ад Галандыi, Бельгii, усх. Францыi i паўд. Скандынавii на У да цэнтр. Урала i на Пд да Iталii, б. Югаславii, зах. Румынii i паўн. Украiны; C. c. major – ад Урала да р. Iртыш; C. c. colchicus (ciн.C. c. brevirostrisi C. c. nicolskii) – Крым, Каўказ; C. c. balcanica – паўд.-ўсх. Еўропа; C. c. niediеcki – М.Азiя, Iран, Iрак, Б.Усход, Егiпет, а-вы Карпатос, Радос, Кiпр; C. c. tschusii – Сiцiлiя, Сардзінiя, Корсiка, Эльба;C. c. parva(сiнонiм С. с. propeparva) – паўд. Францыя, Пiрэнейскi п-аў, Балеары, паўн. Афрыка,Канары; C. c. britannica – Брытанскiя а-вы, зах. i паўн. Францыя, узбярэжжы Галандыi i Бельгii. Акрамятаго, вылучаюцьяшчэ3 падвiды.
Бiятоп: групы дрэў на невельмi сухiх месцах i памiж палямi, ускрайківiльготных дрэвастояў, прырэчныя дрэвы, а таксама могiлкi, паркi i сады, маладыя лесапасадкi, зараснікіўздоўж вадацёкаў, берагi лясных тарфянiкаў, часта паблiзу ад чалавечага жылля. У Швейцарыi даходзiць да 1000-1300 м (у канцы лета i ўвосень -да 2400 м в.у.м.), у Татрах – да 950 м, у Туркменii i Таджыкiстане – да 2500-3500 м в.у.м. У паслягнездавы перыяд – палi з пасевамi складанакветных раслiн i збожжавых.
Гняздо: моцна «ўцiснутае» ўразвiлку галiнак, звычайна на канцы гарызантальнай галiны лiсцевага дрэва (2-6 м, макс. 11 м над зямлёй). Знешняя частка з раслiннага пуху i воўны, якiя шчыльна пераплецены з сухiмi траўкамi, мохам,лiшайнiкам, бярозавай карой, раслiннымi валокнамi i карэньчыкамi; унутраная – з раслiннага пуху i воўны. Высцiлка з раслiннага пуху з прымессю валосся, шэрсцi або некалькiх пёраў. D = 8-12 см, d = 4-5,5 см, H = 6-7 см, h = 2,5-3 см.
Яйкi: 4-6, даволi падоўжаныя, з завостраным вузейшым канцом, белыя або светла-блакiтна-белыя з даволi рэдкiмi плямкамi: глыбокія- ружова-чырвоныя, рэдка шэра-фiялетавыя; паверхневыя- цёмна-чырвоныя або вiшнёвыя, утвараюцькальцо на шырэйшым канцы (рэдка без плямак). Памеры: 17,5 х 13,0 мм (16,0-20,0 х 12,0-14,5 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн), М. Азiя, Б.Усход, цэнтр. i паўд.-зах. Азiя на Уда воз. Байкал i на Пдда паўн.-зах. Манголii i Непала, паўн. Афрыка. Iнтрадуцыраваны на Азорах i А-вах Зялёнага Мыса, Бермудах, у паўд. Аўстралii i Тасманii, Новай Зеландыi i месцамi ў паўд.-ўсх. частцы Паўд. Амерыкi.
Пералёты: (III-IV (V), (VIII) IX-X (XI). Паўночныяпапуляцыi рэгулярна вандруюць, папуляцыi з цэнтр. i паўд. частак арэала – аселыя.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала (паўд., цэнтр. i зах. Еўропа, паўд.-зах.Азiя.
Беларусь: звычайнына гнездаванні і на зімоўцы від.
Дымарфiзм адсутнiчае. Стракаты. У палёце асаблiва кiдаецца ў вочы белае надхвосце і жоўтыя палосы на крылах. Маладыя больш карычневыя, з падоўжнымi рыскамi i без чырвонага на галаве (параўн. з 302). Голас: позыў – прарэзлівае «дiдлiт, шчыглiк, шчыгелiт», спеў з такiх жа гукаў, змяшаных з трэлямi i шчабятаннем. Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 21-25,5 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: