Нырок-свірок
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Melanitta fuscaПадвiды:. M. f. fusca – Еўропа і Азія да р.Енісей; M. f. stejnegeri – Азія на У ад р.Енісей да Камчаткi, на Пд – да Манголii; M. f. deglandi – Амерыка (некаторыя аўтары лічаць за асобны від Melanitta deglandi – Гарбаносы свірок: Анг – White-winged scoter, Ням – Amerikanische Samtente, Пол – Uhla amerikanska, Рус – Горбоносый турпан).
Бiятоп:плыткiя i зарастаючыя азёры (таксама і салёныя), марскiя затокi або астравы з густой зялёнай раслiннасцю на берагах у зоне тундры і тайгі. Пад час зiмовак – моры.
Гняздо:схаванае, ямка з высцiлкай з сухой травы i вельмі багатай "шапкай", у купiне травы або асакі, пад прыкрыццем куста, паблiзу вады (часам на адлегласцi 2-3 км), зрэдку ў яме. D = 25-30 см.
Яйкi:6-10, крыху падоўжаныя, светла-жаўтавата-ружовыя або бледна-глiнiстыя. Памеры: 70,5 х 48,0 мм (64,0-76,5 х 44,5-51,5 мм).
Арэал:Скандынавiя, паўн.-зах. еўрапейская частка Расіі (Кольскі п-аў, на У амаль да п-ва Ямал), цэнтр. і паўн. Азія (без крайняй паўн.-ўсх. часткі да Сахаліна, Камчаткі і Курыльскіх а-воў), Паўн. Амерыка (зах., цэнтр. і паўн. Канада ад Аляскі да заліва Ямэса і р.Місуры на Пд), рэліктавыя папуляцыі ў Закаўказзі і Турцыі.
Пералёты:III-ІV, X.
Месца зiмовак:паўн. i зах. Еўропа (галоўным чынам узбярэжжы мораў), многа на Балтыцы (Данія, у Паморскім і Рыжскім залівах), а таксама Пд Каспiйскага м., усх. Азія (ад Камчаткі да Жоўтага м.), Паўн. Амерыка (Вялікія Азёры, атлантычныя і ціхаакіянскія ўзбярэжжы).
Самец у шлюбным уборы чорны з белай плямкай пад вокам i белым люстэркам, дзюба аранжавая. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бурыя з больш светлай плямай на шчоках i каля асновы дзюбы. У палёце бачна белае люстэрка. Голас: гучнае «крааа-краа-кра». Даўжыня цела 51-58 см, размах крылаў 90-100 см. Самка меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: