Крыжадзюб белакрылы
Сямейства Уюрковыя
Лацінская назва: Loxia leucopteraПадвiды: у Еўропе толькi L. l. bifasciata – ад паўн. Еўропы да Ахоцкага м., воз. Байкал i р.Амур. Iснуюцьяшчэ 2 падвiды.
Бiятоп: у еўрапейскай частцы арэала – яловыя i лiстоўнiчныя лясы, на паўн. Урале – тайга з еўрапейскага кедру, у Якуцii – лiстоўнiчныя лясы, у Забайкаллi i Прыамур’i – лiсцевыя лясы. Звычайна засяляе цэнтральную частку густых хваёвых лясоў, але ў некаторых выпадках аддае перавагу ўскрайкам, рэдкiм дрэвастоямi нават асобным дрэвам. У перыяд вандровак галоўным чынам хваёвыя лясы.
Гняздо: як правiла, на хваёвым дрэве (елка, але вядомы на лiстоўнiцы i бярозе), у развiлцы галiн каля ствала на вышынi 2,5-10 м (макс. да 20 м), пад прыкрыццем густых галiн. Плоскае, з няроўнымi краямi. Знешняя частка няшчыльная, з галiнак дрэў, на якiх пабудавана гняздо (звычайна, елак), i з лiшайнiкаў. Унутраная частка – з травы, сцёблаў травянiстых раслiн, моху, лiшайнiкаў i (але незаўсёды) коканаў насякомых. Высцiлка з карэньчыкаў, валосся або шэрсцi, пер’я i раслiннага пуху.D = 10,0-15,0 см, d = 6-7 см, H = 6-9 см, h = 4-5 см.
Яйкi: 3-4 (5), падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, светла-белавата-блакiтныя (да белавата-зялёных) з нешматлiкiмi паверхневымі пурпуровымi або цёмна-пурпуровымi плямкамi (звычайна на шырэйшым канцы) i часам ружовымi, а таксама фiялетавымi глыбокімі. Памеры: 21,5 х 15,0 мм (20,0-23,0 х 14,0-15,5 мм).
Арэал: паўн.-ўсх. Еўропа, Сiбiр (да Ахоцкага м., паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Байкала i сярэдняга цячэння Амура), паўн. частка Паўн. Амерыкii Гаiцi.
Пералёты: аселы, iнвазiйны. Залятае да Фарэрскіха-воў, у Iрландыю, Вялiкабрытанiю, Бельгiю, Францыю, Галандыю, Германiю, Эстонiю, Латвiю, Лiтву, Польшчу, Чэхiю, Славакiю, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Iталiю, б. Югаславiю, Балгарыю, Беларусь i Украiну.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, пад час iнвазii даходзiць на З i ПдЕўропы, але звычайна да Скандынавii.
Беларусь:вельмі рэдкі залётны від.
Выразны дымарфiзм. На крылах дзве белыя палоскi (не блытаць са звычайным чаромашнікам і шчурком). Самец кармiнава-чырвоны, самка алiўкава-зялёная з жоўтым надхвосцем. Маладыя падобныя да самкi, але з выразнымi рыскамi. Падобны да крыжадзюба-яловiка i сасновага крыжадзюба, але меншы. Дзюба параўнальна доўгая i тонкая. Голас: позыў «гiфф» (а не як сасновы крыжадзюб і яловік «гiпп»), спеў – змешаныя трэлi, шчэбет i вабячы голас. Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 26-29 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: