Чаромашнік звычайны

Сямейства

Лацінская назва: Carpodacus erythrinus
Ангельская назва: Scarled rosefinch
Руская назва: Чечевица обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: C. e. erythrinus – Еўропа i Ciбiр да Ангары i Лены; C. e. kubanensis – ад Турцыi i Каўказа да гор Джунгарскага Алатау. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 2-3 падвiды.

Бiятоп: лясы з групамi густых кустоў, лазняку або высокай травянiстай раслiннасцi каля вады, а таксама густыя зараснікікустоў на ўскрайку лесуi трыснягупаблiзу вады, адзiнкавыя кусты i дрэвы сярод забалочаных лугоў, рачныя далiны. Больш рэдка сады, вiнаграднiкi i калючыя жывыя агароджы. У Татрах даходзiць да 1650 м, у гарах Азii – да 2000 м в.у.м.

Гняздо: нiзка ў густым кусце або маладым дрэве, добра замаскiраванае ў галiнах куста цi каляствала звычайна на вышынi 30-150 см (да 3,5 м). Часам у высокай i вельмi густой травянiстай раслiннасцi, вельмi рэдка на зямлi. Няшчыльнае, знешняя частка з пераплеценыхсухiх сцёблаў травянiстых раслiн, лiсцятраў (часам, з прымессю дробных галiнак); некаторыя з iх заламаны i выступаюць па-за гняздоў розных кiрунках. Высцiлка з сухой травы, карэньчыкаў, раслiннага пуху, часта з прымессю валосся, моху i лiшайнiкаў. D = 12-15 см, d = 5,5-6 см, H = 6,9-10 см, h = 3,5-5 см.

Яйкi: 4-5 (3-7), падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, светла-блакiтныя або блакiтна-зялёныя; плямкi цi воласападобныя рысачкi вiшнёва-карычневыя або цёмна-чырвоныя нешматлiкiя, больш густыя на шырокiм канцы, часам яйкi без плямак. Глыбокія плямкі могуць быць фiялетава-чорнымі. Памеры: 20,1 х 14,3 мм (18,0-22,2 х 13,3-15,9 мм).

Арэал: разарваны; зах. i цэнтр. Еўропа, цэнтр. частка ўсх. Еўропы, М. Азiя, Каўказ, а таксама Азiя без крайняй Пн і Пдда Камчаткi i Ахоцкага м. Заходняя мяжа падвяргаецца шматгадовым ваганням, назiраецца экспансiя на З(Шатландыя, Францыя, Бельгiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швейцарыя).

Пералёты: галоўным чынам пералётны V(VI), VIII-IX. Толькi падвiды з крайняга Пд арэала мiгрыруюць да падножжа гор (Гiмалаi). Спарадычна залятае ў Еўропу на Зад межаў арэала, напр., у Iсландыю, Iспанiю, Балеары, Iталiю, Мальту, Грэцыю, Кiпр.

Месца зiмовак: паўд. частка арэала ў Азii, а таксама ў паўд. Азii ад Пакiстана на У да Бiрмы, Тайланда, паўд. Лаоса i ўсх. Кiтая, на Пд да паўд. Iндыi. Невялiкая колькасць зiмуе на Б.Усходзе.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від, найбольш пашыраны ў паўн.-ўсх. і цэнтр. часткахк раіны.

Ёсць палавы дымарфiзм, але некаторыя самцы могуць быць афарбаваныя, як самкi. Кароткая i тоўстая дзюба, на крылах дзве слаба бачныя (у самкi лепш) палоскi. У самца кармiнава-чырвоная галава, горла, грудзi i надхвосце. У самкi i маладых (а таксама ў некаторых самцоў) алiўкава-карычневы верх, алiўкава-жаўтавата-белы нiз, жаўтаватае горла, невыразнае брыво, галава ў цёмныя падоўжныя рыскi. Голас: чысты i гучны спеў, часцей за ўсё з вершалiны куста, з чатырох альбо пяці флейтавых гукаў «чі-ві-чю-ві-чю», «ві-чі-вi-чі-вічю», «віцю-відел». Позыў – мяккае, з металiчным заканчэннем «пяй-пяй». Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24-26,5 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: