Стрынатка гуменная
Сямейства Стрынаткавыя
Лацінская назва: Emberiza calandraПадвiды: E. c. calandra (ciн. E. c. parrotii E. c. graeca) – ад Канарскiх а-воў, паўн.-зах. Афрыкi, Пiрэнейскага п-ва i Брытанскiх а-воў да Закаўказзяi М. Азii; E. c. buturlini – ад Б.Усходу праз паўд.-ўсх. Турцыю i Каўказ на У;E. c. сlanceyi– зах. Шатландыя i зах. Iрландыя.
Бiятоп: лугi з групамi кустоў на добрых глебах, акрамя таго палi паблiзу лугоў i ўскрайкi садоў па суседству з лугамi i палямi. На Каўказе даходзiць да 2480 м в.у.м. i займае субальпiйскiя лугi.
Гняздо: на зямлi, пад прыкрыццем густой травянiстай раслiннасцi або ў сельскагаспадарчых культурах з густой i не вельмi высокай раслiннасцю (напр., у канюшыне), у густой курцінетраў цi кустоў; краi гнязда выступаюць над зямлей. Знешняя частка галоўным чынам з сухiх сцёблаў травянiстых раслiн, а таксама лiстоў травы, заламаных па версегнязда; па-за краi гнязда выступае мноства канцоў. Унутраная частка – з лiстоў травы i завялых кавалкаў раслiн. Высцiлка з дробных траў, карэньчыкаў i невялiкай колькасцi валосся. D = 10-13 см, d = 6,5-8 см, Н= прыбл. 7 см, h = прыбл. 4 см.
Яйкi: 4-5 (1-7), крыхупадоўжаныя, асiметрычныя, з тупым вузейшым канцом, белаватыя, часта з блакiтным, жоўтым, пурпуровым або зялёным адценнем. Плямкi i рыскi даволi вялiкiя, не вельмi шматлiкiя,падвойныя:карычневыя або вiшнёвыя з карычневым адценнем (паверхневыя- больш светлыя), глыбокіячаста шэра-фiялетавыя. Памеры: 24,0 х 17,0 мм (21,0-27,0 х 16,0-19,0 мм).
Арэал: Еўропа (акрамя Пн), М.Азiя, Б.Усход, Каўказ, паўд.-зах. Азiя, паўн. Iрак i Iран, паўн. Афрыка.
Пералёты: аселая, часткова качуе (II)III-IV (V)IX-X.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама ў Месапатамii, на Аравiйскiм п-ве i каля вусця р. Нiл.
Беларусь: рэдкі на гнездаванні аселы від, распаўсюджаны пераважна ў паўд.-зах. частцы краіны.
Дымарфiзм адсутнiчае. Параўнальна вялiкая, з каржакаватымсiлуэтам, карычнева-шэрая, з падоўжнымi рыскамi. Вялiкая, моцная дзюба (мал.21ж) i белаватае горла. Голас: спеў(заўсёды з прысады) – манатоннае «цiк-цiк-цiрiпс»або «трюн-трюн-трюн-трр», позыў«цiкс», у палёце «цiк-цiк». Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 26-32 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: