Свіргуль белабрухі
Сямейства Свіргулёвыя
Лацінская назва: Apus melbaПадвіды: A. p. illyricus – паўд. Еўропа; A. p. brehmorum – паўд.-зах. Еўропа і паўн. Афрыка; A. p. pallidus – Егіпет.
Біятоп: групы скал паблізу адкрытых тэрыторый, скалістыя абрывы (звычайна ў раёне ўзбярэжжаў), а таксама будынкі.
Гняздо: часцей за ўсё ў калоніях, шчылінах абрывістых скал (радзей у шчылінах пабудоў і пад павецямi), матрац з дробных і сухiх наземных раслін, а таксама шэрсці, воўны і пёраў, злепленых слінай. D =прыбл. 13 см.
Яйкі: 2-3 (1-4), выразна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 25,6 х 16,8 мм (22,0-27,5 х 14,0-17,5 мм).
Арэал: многа ізаляваных папуляцый у Еўропе і Афрыцы вакол Міжземнага м., ад Б. Усходу і М. Азіі ўздоўж Персідскага заліва да Індыі, Егіпет, паўн.-зах. ўзбярэжжы Афрыкі і Канарскія а-вы.
Пералёты: пералётны ІІІ-IV, IX-X (ХІ). Залятае на Пн ад межаў гнездавога арэала. Адзначаны ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нарвегіі, Швецыі і Венгрыі.
Месца зімовак: паўд. Афрыка.
Беларусь: першая рэгістрацыя 04.04.2013 у Мінску.
Сілуэтам падобны да чорнага свiргуля, але большы, з белым брухам і горлам, астатнія часткі цела цёмна-карычневыя. У планіруючым палёце апускае крылы ўніз. Голас: гучны прарэзлiвы свiст, якi ўзвышаецца і ападае«скрріі, скрріі». Даўжыня цела 20-24 см, размах крылаў 50-60 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: