Крычка чайканосая

Сямейства

Лацінская назва: Gelochelidon nilotica
Ангельская назва: Gull-billed Tern
Руская назва: Крачка чайконосая

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды:з 6 падвідаў у Еўропе толькі G. n. nilotica – Марока, Алжыр, Тунiс, еўрап. Мiжземнамор’е, М. Азiя, Б. Усход, паўд.-ўсх. Еўропа да Казахстана, Iндыi i паўд.-зах. Кiтая.

Біятоп:пясчаныя астравы і марскія ўзбярэжжы, дэльты, дзюны, залівы, азёры (таксама салёныя) у асяроддзі пашаў, стэпаў, паўпустынь, рэкі і забалочаныя тэрыторыі, польдэры. У Арменіі, Турцыі, Іспаніі даходзіць у гарах да 2000 м в.у.м. У паслягнездавы перыяд – у Афрыцы на вялікіх трапічных рэках, азёрах, рысавых палях, лагунах і эстуарыях.

Гняздо:у калоніі або адзіночна; у ямцы, часта ў купіне раслін. Высцілка залежыць ад вільготнасці грунту: на сухім – без высцілкі, на вільготным – скупая высцілка з сухой травы да 2 см таўшчынёй. d=15-25 см.

Яйкі:3 (2-4), найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні, папяліста-зялёныя (бледныя), крэмавыя, гліністыя, карычнева-гліністыя або аліўкавыя; глыбокія плямы – папяліста-фіялетавыя цi фіялетавыя, паверхневыя – чорна- або цёмна-карычневыя. Памеры: 49,5 х 35,5 мм (43,0-54,5 х 30,0-40,5 мм).

Арэал: разарваны; лакальна ў паўд. Еўропе і ў Германii, Даніі, М. Азія, Каўказ, паўд.-зах. і паўд.-ўсх. Азія, Аўстралія, месцамi паўн. і зах. Афрыка, атлантычныя ўзбярэжжы Паўн. Амерыкі ад Нью-Джэрсі да Фларыды, Мексіканскага заліву і Тэхаса, Антыльскія і Багамскія а-вы, Пуэрта-Рыка, узбярэжжы і рэкі Французскай Гайяны да Эквадора, Аргенцiны і Перу, Каліфорнія і Мексіка.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя – пералётныя IV-V, (VII) VIII-X (XI).

Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала, трапічная Афрыка і ад Персідскага заліва да Індыі,  таксама паўд.-ўсх. Азія, Паўд. і Цэнтр. Амерыка (да Бразіліі і Перу).

Беларусь: першая рэгістрацыя ў маі 2013 года.

Бела-папялiстая з чорным верхам галавы (узiмку больш светлая), чорны колер пераходзiць на шыю. Дзюба тоўстая, кароткая i чорная, ногі параўнальна доўгія, чорныя. Папялiсты колер спіны пераходзiць на надхвосце i слаба выразаны хвост. Маладыя падобныя на дарослых у няшлюбным апярэннi, але цёмныя плямы на галаве больш матавыя, а на спiне карычневыя плямкi. Ногi чырванаватыя. Не пераблытаць з пярэстаносай крычкай. Голас: гучны, падобны на рогат«хехег, кеевег, кіаа-кіаа». Даўжыня цела 35-42 см, размах крылаў 90-115 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Аўтар: Glen Fergus

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: