Пелікан кучаравы
Сямейства Пеліканавыя
Лацінская назва: Pelecanus crispusПадвiды: не мае.
Бiятоп: глыбокiя мацерыковыя воды (галоўным чынам дэльты рэк, азёры) з палосамi добра развiтай надводнай раслiннасцi.
Гняздо: пераважна ў калонiі, на астраўках, сплавінах або ў трыснягу. Плоская кучка, зробленая з трыснягу i травы. Памеры свежазбудаваных гнёздаў: D = 1,0-1,5 м, Н = 1,0-1,5 м (ужываных – прыбл.0,5 м).
Яйкi: 2-3, падоўжаныя, амаль элiптычныя, белыя з вапнавымі крапiнамi. Памеры: 92,0 х 54,0 мм (86,0-102,0 х 53,0-65,0 мм).
Арэал: разарваны, від пашыраны лакальна. Балканы, Чорнае i Каспiйскае моры, Аральскае воз., у Казахстане, Манголii, Кiтаi, на Б. Усходзе (Персiдскi залiў), М. Азія.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (II)III, X(XI). Залятае ў розныя еўрапейскiя краiны, але радзей за папярэднi вiд. Сустракаецца ў Венгрыi, Францыi, Бельгii, Данii, Нарвегii, Латвii, Польшчы, Славакii, Iталii.
Месца зiмовак: паўд. i паўд.-ўсх. Азiя, Балканы, усх. частка Мiжземнага м., Каспiйскае i Чорнае м., Персiдскi залiў.
Беларусь:
Крыху большы, падобны на ружовага пелікана, але з белаватым апярэннем. У палёце знізу цёмныя толькі махавыя першай ступені. Ногі папялістыя. Маладыя птушкі бура-шэрыя. Цёмная шапка заканчваецца адразу ў пачатку дзюбы. Голас: глыбокае і ціхае пакашліванне і мурлыканне, таксама як у ружовага пелікана. Даўжыня цела 160-185 см, размах крылаў 285-345 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: