Арабок
Сямейства Цецеруковыя
Лацінская назва: Bonasa bonasiaПадвiды: B. b. bonasia – Скандынавiя (акрамя Пн), Фiнляндыя, Пн Еўрапейскай Расii да Урала (акрамя крайняй Пн); B. b. griseonota – паўн. Швецыя; В. b. rupestris – цэнтр. i паўд.-ўсх. Еўропа (ад верхняга цячэння р. Рэйн i паўд. падножжа Шварцвальда на У да Дунаю i далей на Пн-У да Крканош; T. b. sibiricа (сiн. B. b. septentrionalis) – паўн. і ўсх. Еўропа ад басейна р. Пячора праз Урал на У да Саянаў, Алтая, праз паўн. Манголiю i паўн. Прыамур’е; B. b.rhenata – паўд.-ўсх. Францыя, Люксембург, Бельгiя i зах. Германiя (ад гор Вагезы да гор Эйфель); B. b.styriaca – горы Юра, Альпы, Венгрыя, Славакiя i паўд. Польшча; B. b. schiebeli – Балканскi п-аў; B. b. volgensis – праз Польшчу, Беларусь, прыбалтыйскiя краiны i Украiну да цэнтр. еўрапейскай часткi Расii (да рэк Суры, Акi i нiжняй Камы, а таксама падножжа Урала). Акрамя таго, яшчэ вылучаюцца 4 падвiды.
Бiятоп: вялiкiя па плошчы старыя лiставыя альбо змешаныя лясы (асабліва з прымессю елак, піхтаў і лістоўніц), з добра развiтым падростам, падлескам i групамi ягадных кусцікаў, тайга, даліны лясных рэк або ручаёў; у гарах даходзіць да вышыні 2000 м в.у.м..
Гняздо: звычайна ў прасеках альбо палян у неглыбокай ямцы пад прыкрыццем густых галiн; высцiлка скупая, з сухой травы, лiсця, часам з сухiх галiнак. D = 12-20 см, H = 4-8 см.
Яйкi: 7-11 (5-14), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-ржавыя альбо карычнева-жоўтыя з рыжаватым адценнем. Глыбокiя плямы больш светлыя i меншыя, паверхневыя – больш iнтэнсiўныя, iржава-бурыя, часам без плям. Памеры: 41,0 х 28,5 мм (37,0-43,0 х 26,0-30,0 мм).
Арэал: ад усх. Францыі i Скандынавii праз паўд., цэнтр. і паўн. Еўропу i Азiю да Камчаткi, Сахалiна i Карэйскага п-ва ўключна.
Пералёты: аселы.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: звычайны на ўсёй тэрыторыі від. З прычыны перакрыцця арэалаў падвідаў B.b.bonasia, В.b.rupestris іВ.b.volgensis (часам абагульняецца да B.b.sibiricus) сустракаюцца птушкі з прыкметамі ўсіх гэтых форм.
Крыху нагадвае курапатак, апярэнне стракатае на каштанаватым фоне; на галаве невялiкi чуб, дастаткова доўгi хвост, у палёце закруглены, з чорнай паласой i белым заканчэннем. У самца чорнае горла i крыху большы чуб. Палёт цiхi i вельмi манеўраны, рэдка вылятае вышэй дрэў, пры ўзлёце i прызямленні выдае часам гучны «фуркат», якi называюць бурчаннем. Голас: самец, якi вабiць самку, выдае свiст, які тонам i вышынёй нагадвае голас жоўтагаловага каралька i адрознiваецца толькi тэмпам: «ціi-ціi-цiу-цііi» або ціі-ціі-ці-ціць-ці» – самец, «ці-уу-ці, ці-уу-ці» – самка. Даўжыня цела 35-40 см, размах крылаў 48-56 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: