Пардва
Сямейства Цецеруковыя
Лацінская назва: Lagopus lagopusПадвiды: L. l. lagopus – Скандынавiя, паўн. Расія, Фiнляндыя; L. l. rossicus (pallasi) – Расія на Пд i У ад папярэдняга падвіду;L. l. scoticus – Брытанскія а-вы і Ірландыя; L. l. variegatus – зах. і цэнтр. Нарвегія. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 11 падвідаў.
Біятоп:тундра або ўскрайкі лесатундры з мноствам ягадных кусцікаў; у паўд.-зах. частцы арэала – вялiкiя тарфяныя балоты (асаблiва з Empetrum nigrum L.), зараснікі верасу.
Гняздо: на зямлі, пад кусцікамі, кустамi, сярод няроўнасцяў паверхнi i пад навiсам травянiстых раслiн, у ямцы, якая выкладзена сухiмi галiнкамi, пруцiкамi i травяністай расліннасцю, часам торфам. D = 15-20 см, d = 12,5-14,5 см, h = 4-8 (2-9) см, таўшчыня сценак да 2 см.
Яйкi: 8-12 (2-20), светла-брудна-жоўтыя, часам светла-чырванаватыя, з буравата-ржавымi альбо чырвона-карычневымі плямкамi. Памеры: 44,5 х 32,0 мм (39,5-52,0 х 28,0-34,5 мм).
Арэал: цыркумпалярны (акрамя Iсландыi i Грэнландыi).
Пералёты: аселыя або качуючыя, папуляцыi з тундры і астравоў паўн. мораў – часткова пералётныя (II-III (ІV), IX-X).
Месца зiмовак: на Пд гнездавога арэала.
Беларусь: рэдкі від, пашыраны на верхавых балотах толькі ў паўночнай частцы краіны.
Выразна адрознiваюцца дзве групы падвiдаў: 1) – шатландская пардва – з цёмнымi крыламi, на зiму не бялее; 2) – астатнiя падвiды – бялеюць на зiму. Ад тундравай пардвы адрознiваецца нязначна: памеры крыху большыя, дзюба больш кароткая i тоўстая. Пад час гнездавога перыяду самец выразнага цёмна-ржавага колеру, а пярэдняя частка цела амаль без плямаў. Самка ў летнiм уборы таксама больш iржавага колеру. У маладых рознiца меншая. У пераходным уборы увосень гэтая рознiца больш выразная; узiмку (за выключэннем шатландскага падвiду) асобiны абодвух полаў белыя, чорныя толькi крайнiя рулявыя. Голас: у шлюбны перыяд самец выдае гарлавое «ка-воо, корр-орр, кеверр-кеверрр», у шлюбным палёце «кок-крр-ква-ква-кува-кува…». Голас чуваць на адлегласцi прыблiзна да 1 км. У iншыя перыяды «эрр-рэк-рэк» (калi ўзлятае); самка кудахча «йак-йак», або «бут-бут». Даўжыня цела 37-46 см, размах крылаў 55-66 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: