Бажан
Сямейства Бажанавыя
Лацінская назва: Phasianus colchicusПадвiды: Рh. с. colchicus – М. Азія і Каўказ; Рh. с. septentrionalis – ад паўн. Каўказа да Каспійскага м., дэльты Волгі і Урала; Рh. с. talischensis – ад паўн.-ўсх. Каўказа да паўд.-зах. берагоў Каспійскага м.;Рh. с. torguatus (P. c. pallasi) – усх. і паўд. Кітай. Гібрыды розных азіяцкіх падвідаў (адрозніваюць 9) сустракаюцца ў Еўропе (напр., т.зв. «мараўскі бажан» – меланістычная форма, якую часам вылучаюць у асобны падвід P. c. tenebrosus, з’яўляецца гібрыдам Ph. colchicus іPh. versicolor).
Бiятоп: адкрытыя ландшафты з купінамі расліннасці, сельгаспалі і цалiнныя лугі, рачныя даліны з густымі зараснікамі, зарослыя яры і ўскрайкі невялiкiх дрэвастояў з густым падлескам паблiзу вадаёмаў. У горы пранікае па рачных далінах да вышыні 500-700 м в.у.м..
Гняздо: у ямцы пад прыкрыццем травы альбо галiн, высцiлка з сухой травы (тоўстай у аснове i тонкай у высцілцы). У пачатку выседжвання даволі правiльнай формы, але матэрыял выступае за гняздо. Выпадкова гняздзіцца на мурах руін, парослых расліннасцю, вельмі рэдка – у гнёздах іншых птушак або вавёрак, на дрэвах. D = 18-27 см, D = 13-18 см, H = 3-7 см.
Яйкi: 8-12 (6-24, вялікія кладкі знесены 2 самкамі), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, без плям, алiўкава-карычневыя, аліўкавыя, карычневыя або шэрыя. Памеры: 45,0 х 36,0 мм (39,0-49,0 х 34,0-37,0 мм).
Арэал: iнтрадуцыраваны амаль па ўсёй Еўропе. Прыродны арэал – ад Каўказа i М. Азii да далiны Амура, Японii i Тайваня. Інтрадуцыраваны таксама ў Паўн. Амерыцы, на Гаваях і ў Новай Зеландыі.
Пералёты: аселы. Толькi папуляцыя з далiны Амура часткова пералётная.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: вельмі рэдкі від, адзначаны на гнездаванні толькі на крайнім З краіны.
У абодвух полаў доўгi хвост, якi звужаецца на канцы, больш доўгi ў самца. Паколькі у Еўропе аклiматызавалi некалькі падвiдаў, розныя асобiны могуць адрознiвацца тонам апярэння, а ў самца можа быць або адсутнiчаць белы ашыйнiк. Харчуюцца на зямлi, часта адпачываюць i начуюць на дрэвах. Голас: у самцоў увесну прарэзлiвае «кор-кок», акрамя гэтага ў абодвух полаў цiхае, гарлавое квоканне. Даўжыня цела 53-89 (у самцоў больш за 66 см), хвост 20-47см (у самцоў больш за 35 см), размах крылаў 70-90 см (у самцоў больш за 80 см).
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: