Гагач чырвонаваллёвы
Сямейства Гагачыныя
Лацінская назва: Gavia stellataПадвiды: не мае. Некаторыя аўтары вылучаюць G. s. stellata – Еўропа, Iсландыя; G. s. squamata– Шпiцберген, Зямля Франца-Iосiфа, Мядзведжыя а-вы.
Бiятоп: невялікiя вадаёмы ў тундры або лесатундры з зарослымi берагамi, менш звязаны з марскiм узбярэжжам, чым чарнадзюбыгагач.
Гняздо: ямка без высцiлкi або з высцiлкай з водных раслiн, звычайна ў купiне травянiстых раслiн,не далей чым 0,5 м ад вады. d= 25-35 см, h= 3-5 cм.
Яйкi: 2, падоўжаныя, бура-алiўкавыя або зялёна-алiўкавыя з бура-чорнымi плямамi. Памеры: 73,5 х 44,5 мм (68,0-82,0 х 43,0-48,0 мм).
Арэал:цыркумпалярны (вакол Паўн.полюса).
Пералёты: пералётны (II-III, IX-XI).
Месца зiмовак: еўрапейскае ўзбярэжжа Атлантыкi, Паўночнаем., Балтыка,Чорнае м., узбярэжжа ўсх. Азii, зах. i ўсх. узбярэжжа Паўн. Амерыкi.
Беларусь: зрэдку i ў невялiкай колькасцi адзначаецца ў час мiграцый.
У гнездавым апярэнні шыя спераду мае ржавы колер (здалёк можа выглядаць як чорная – параўн. з 1). У зімовым апярэнні падобны на чорнаваллёвага гагача, адрозніваецца па злёгку ўзнятай уверх дзюбе, а таксама дробнымі белаватымі плямкамі на спіне (увесь больш светлы, асабліва на галаве, адсутнічае рэзкая мяжа паміж верхам і бакамі). Голас: плаксівае «уаа-уаа», у палёце хрыплаватае «га-га-гарраа» ў больш высокім тоне, чым у чорнаваллёвага гагача, або адрывістыя «гак», часам мяўканне, якое пераходзіць у рогат. Акрамя гэтага, дастаткова высокі, тужлівы выгук. Даўжыня цела 53-68 см, размах крылаў 100-116 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: