Гагач чорнаваллёвы

Сямейства

Лацінская назва: Gavia arctica
Ангельская назва: Black-throated diver
Руская назва: Гагара чернозобая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: з 3 падвідаў у Еўропе толькi G. a. arctica– паўн. Еўропа i Азiя на Уда ракi Лены.

Бiятоп: вялiкiя i глыбокiя азёры, мелкiя сажалкi, а таксама далiны вялiкiх рэк паблiзу марскогаўзбярэжжа.

Гняздо:на беразевадаёма ў густой травяністай расліннасці. Плоская кучка згнiлых водных раслін. D = 50-60 см, d = 20-25 см, h = 10 см. Нiз гнязда вiльготны.

Яйкi:2, падоўжаныя, бура-алiўкавыя або алiўкава-зялёныя з бурымi плямамi. Памеры: 84,5 х 51,5 мм (75,5-95,0 х 45,5-56,0мм).

Арэал:Паўн.Палеарктыка (на Пддавоз.Балхаш i Манголii), Аляска, Канада.

Пералёты:II-IV, IX-XI.

Месца зiмовак: Паўночнае м., найбольш -на ПдЕўропы, Чорнае i Каспiйскае м., Аральскае воз., усх. Азiя, узбярэжжа Калiфорнii.

Беларусь:вельмi рэдкi, вядомы на гнездаванні толькі ў паўн. частцы, пералётны вiд. Часцей сустракаецца пад час транзітных мiграцый, адзiнкавыя птушкі адзначаны на зiмоўцы.

У гнездавым апярэнні на спіне белыя плямы, якія утвараюцца з радоў крапін (параўн. з 2), галава светла-шэрая, крыху цямнейшая на горле і над дзюбай. Перад шыі чорны. У зімовым апярэнні верх цела буры, ніз белы. Дзюба параўнальна тонкая, прамая (параўн. з 4). Апярэнне маладых падобнае на зімовы ўбор, з лускаватым, бурым налётам на спіне, шыя ззаду цёмна-шэрая. Голас: моцны, гучны – гарлавое «граў-карр-ваўa», на вадзе гучнае, але меладычнае «кукуііі, кукуііі…». Даўжыня цела 58-75 см, размах крылаў 110-130 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © І. Бышнеў| Фота 2- © А. Міцянін

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: