Гагач беладзюбы

Сямейства

Лацінская назва: Gavia adamsii
Ангельская назва: White-billed diver
Руская назва: Гагара белоклювая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: азёрыў тундры, не вельмi аддаленыя ад мора, акрамя таго рэкі, эстуарыі, дэльты, марскія ўзбярэжжы,а таксама ў гарах.

Гняздо: плоская кучка з сухой травянiстай раслiннасцi, нiз гнязда вiльготны. D = прыбл.60 см.

Яйкi: 2, падоўжаныя, алiўкава-карычневыя з бура-чорнымi плямамi. Памеры: 89,0 х 56,0 мм (80,0-96,5 х 52,0-61,0 мм).

Арэал:Арктычныя еўразіяцкіяi амерыканскiяўзбярэжжы ад Мурманска і Новай Зямлi да Сібірыі ад праліва Прынца Уэльскага на Алясцы да дэльты р. Макензі.

Пералёты: пералётны (IV, Х), нерэгулярна залятае ў Еўропу (Скандынавiю, Фарэрскіяа-вы, Вялікабрытанію, Ісландыю, Францыю, Бельгію, Галандыю, Германію, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Іспанію, Італію, б. Югаславію, Украіну, Беларусь).

Месца зiмовак: паўн.узбярэжжы Нарвегii i Швецыi, у невялiкай колькасцi на Балтыцы, наўзбярэжжахШатландыi, на Камчатцы, у Японii, Карэйскiм п-ве, а таксама ад паўд.Аляскi да Брытанскай Калумбii.

Беларусь:вельмi рэдкi, выпадкова залётны вiд;адзiнкавыя рэгiстрацыi за ўвесь час назiранняў.

Падобны на чарнадзюбага гагача, адрозніваецца па моцнай, белаватай дзюбе, клінаватае паддзюб’е якой стварае ўражанне загнутай уверх дзюбы. Голас: вельмі падобны да голасу чырвонаваллёвага гагача, але больш нізкі і гучны – прарэзлівае «квак» і доўгі, гучны, тужлівы крык, у палёце нагадвае смех «харарара». Даўжыня цела 75-100 см, размах крылаў 135-155 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Len Blumin

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: