Гусь белалобая
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Anser albifronsПадвiды: А. а. аlbifrons – паўн. Расія, A. a. flavirostris – Грэнландыя. Абодва падвіды зімуюць у Зах. Палеарктыцы.
Бiятоп: кантынентальныя вадаёмы сярод кусцікавай тундры; у паслягнездавы перыяд: марскiя ўзбярэжжы, а таксама стэпы i с.г. палi паблiзу вялiкiх вадаёмаў.
Гняздо: звычайна сярод травянiстай раслiннасцi, няроўнасцей тэрыторыi, неакуратна высланае сухой раслiннасцю i пухам. d = 20-25 см.
Яйкi: 4-6, часта амаль элiптычныя, белыя з жаўтаватым або шэрым адценнем. Памеры: 81,0 х 54,0 мм (76,0-89,0 х 49,0-57,0 мм).
Арэал:крайняя Пн Галарктыкi.
Пералёты: пералётны (III-V, IX-XI).
Месца зiмовак: цэнтр. i зах. Еўропа, паўд.-ўсх. частка М. Азii, паўд. i ўсх. Азiя, усх. i зах. ўзбярэжжы Паўн. Амерыкi.
Беларусь: адзін з найбольш масавых відаў гусей у час транзітных міграцый.
Палавы дымарфізм адсутнічае. Апярэнне карычнева-шэрае з чорна-карычневымі палосамі на жываце. У асновы дзюбы зверху белая пляма. У маладых палосы на жываце горш бачныя і адсутнічае белая пляма на ілбе (як у шэрай гусі і гусі-гуменніцы). Еўрапейска-азіяцкі падвід (albifrons) з чырванаватай дзюбай, а грэнландскі падвід (flavirostris) – з жоўтай і з больш цёмным апярэннем. Лятае з большай хуткасцю, чым шэрая гусь. Голас: больш высокі, чым у шэрай гусі, больш хуткі, 2- альбо 3-складовыя «клінг-клінг», «клін-кланг», «кленг-клек». Даўжыня цела 62-78 см, размах крылаў 125-165 см. Самка меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: