Коўра чырванашыйная
Сямейства Коўравыя
Лацінская назва: Podiceps auritusПадвiды: у Еўропе толькi Р. а. аuritus ад Iсландыi i Балтыкi наУда Камчаткi; P. a. cornutus – ад паўд. Аляскi да паўн.-зах. i паўн.-цэнтр. ЗША.
Бiятоп: невялiкiя па плошчы вадаёмы са стаячай вадой з добра развiтай надводнай раслiннасцю, часам старыцы рэк i тарфяныя кар’еры, на Пнтаксама алігатрофныя азёры.
Гняздо: плаваючае недалёкаад берага, з гнiючых водных раслiн. Часам стварае калонii. D = 16-23 см.
Яйкi: 3-6, з аднолькавазвужанымi канцамi, падоўжаныя, белыя са светла-зеленаватым адценнем. Памеры: 44,5 х 31,0 мм (39,5-49,0 х 28,0- 33,5 мм ).
Арэал: ад паўн. Еўропы праз цэнтр. Азiю да Камчаткi ўключна. Iсландыя, Аляска, Канада, паўн. частка ЗША.
Пералёты: пералётны (IV-V, IX-XI).
Месца зiмовак: зах. i паўд. Еўропа, Чорнае i Каспiйскае м., узбярэжжа ўсх. Азii, атлантычнае i цiхаакiянскае ўзбярэжжы Паўн. Амерыкi.
Беларусь:вельмi рэдкi, спарадычны на гнездаваннi пералётны вiд.
/strong
У гнездавым апярэнні па баках галавы 2 пучкі жоўтага пер’я ствараюць выгляд «рагоў». Шыя і ніз іржавага колеру. У зімовым апярэнні верх галавы і цела цёмныя, шыя і ніз – белыя. Дзюба параўнальна кароткая, прамая. Апярэнне маладых падобнае на зімовы ўбор, карычняватага колеру. Голас: высокая трэль «бі-бі-бі-бі», часам «ек» обо «кек». Позыў – гучнае насавое «ааанрр», «яаоррр», «яаррр», «арррр», а таксама іншыя гукі. Даўжыня цела 30-38 см, размах крылаў 54-65 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: