Баклан вялікі
Сямейства Бакланавыя
Лацінская назва: Phalacrocorax carboПадвiды: Рh. с. carbo – Iсландыя, Фарэры,Брытанскiя а-вы, Нарвегiя, наваколле Мурманска, Рh. с. sinensis– паўд. i цэнтр. Еўропа. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 4 падвiды.
Бiятоп: азёры, рыбныя сажалкі, вялікія рэкі, лагуны, прыбярэжныя вадаёмы мораў. Гнездавы біятоп: старыя дрэвастоi паблізу вялiкiх па плошчы вадаёмаў, астравы, парослыя дрэвамі, часам калоніі на зямлі або скалах.
Гняздо: у калонii, з галiн, на высокiх дрэвах або на зямлі, выслана зялёными лiстамi дрэў або воднымi раслiнамi. D = 60-70 см, d = 30-40 см, Н = прыбл. 80 см (да 1м). Часам займаюць гнёзды чапляў.
Яйкi: 3-6, моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бледна-блакiтна-зеленаватыя, густа забруджаныя белым вапнавым налётам, а таксама з карычневымi плямкамi ад водных раслiн высцiлкi. Памеры: 65,0 х 41,0 мм (57,0-71,0 х 37,0-49,0 мм).
Арэал:Iсландыя, Фарэрскія а-вы, Ірландыя, Брытанскiя, Шэтландскія і Аркадскія а-вы, паўн. Францыя, Галандыя, Германія, Данія, Скандынавія, паўд. i цэнтр. Еўропа, М. Азія, лакальна ў цэнтр., усх. i паўд. Азii, Iндыя, Кiтай, Японiя, Лабрадор, Грэнландыя, Новая Шатландыя, усх. частка Паўн. Амерыкi, паўн., паўн.-ўсх., трапiчная i паўд. Афрыка, Аўстралiя, Тасманiя, Новая Зеландыя, а-вы Чатэм.
Пералёты: II-III, VIII-IX. Рэгулярныя пералёты прадпрымаюць толькi цэнтральна-еўрапейскiя, амерыканскiя, цэнтральна- i ўсходнеазiяцкiя папуляцыі. Астатнiя аселыя.
Месца зiмовак: басейн Мiжземнага м., Францыя, Галандыя, Швейцарыя, паўд. Азія, М. Азiя, Б. Усход.
Беларусь: з канца 1980-х гадоў гнездаванне і хуткі рост колькасці, г.ч. у паўд. частцы, распаўсюджанне на Пн; зараз – лакальна па ўсёй тэрыторыі.
Вялікіх памераў, чорна-карычневы з металічным бляскам. Белае горла і шчокі, белаватыя бакі галавы і шыі (атлантычны падвід з чорнай галавой). У гнездавы перыяд з’яўляюцца белыя плямы на баках тулава. Маладыя з белым нізам тулава, галава, шыя і верх цела бура-чорныя без бляску. Голас: каля гнязда каркаючы – «гррытт-гррот-геррур» і «корк-кра-гот». Даўжыня цела 80-100 см, размах крылаў 125-160 см. Самка меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: