Баклан малы
Сямейства Бакланавыя
Лацінская назва: Phalacrocorax pygmeusПадвiды: не мае.
Бiятоп: берагi чыстых кантынентальных вадаёмаў або мораў, парослыя трыснягом, кустамi або дрэвамi.
Гняздо: у калонii паблiзу вады (часам, аднак, 3-5 км ад берага), у трыснягу, на кустах або ў кронах дрэў. У выглядзе паўшара,часта амаль што ажурнае; аснова з трыснягу або галiнак, высцiлка пераважна з лiстоў трыснягу. D = прыбл. 25 см.
Яйкi: 4-6, амаль авальныя, блакiтнаватыя з белым вапнавым налётам. Памеры: 46,0 х 30,0 мм (42,0-53,5 х 28,0-34,0 мм).
Арэал:Венгрыя, Балканы, М. Азія, Б. Усход, на Чорным, Каспiйскім м. i Аральскім воз., у верхнім цячэннi Сырдар'i i Амудар'i.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (IV, VIII-X). Адзначаны залёты ў Чэхію, Славакію, Германію, Данiю, Францыю, паўд. Швецыю, Аўстрыю, Швейцарыю, Польшчу.
Месца зiмовак: усх. раёны Мiжземнамор’я, паўд. часткi Чорнага i Каспiйскага м.
Беларусь: Вельмі рэдкі залетны від. Адзначаны на сажалках рыбгаса Сялец.
У гнездавы перыяд чорны з тонкімі белаватымі рыскамі, з зялёным і чырванаватым металічным бляскам на шыі і галаве. Дзюба цёмная. Узімку без рысак і з белым горлам. Маладыя бура-шэрыя з белаватым горлам і жыватом. У палёце падобны да лыскі. Голас: падобны на голас чубатага баклана. Даўжыня цела 45-55 см, размах крылаў 77-90 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: