Чапля-кваква
Сямейства Чаплевыя
Лацінская назва: Nycticorax nycticoraxПадвiды: у Еўропе толькi N. n. nycticorax – зах., паўд. i сярэд. Еўропа на У да Сярэд. i паўд. Азii, на Пн да паўд. Японii, Афрыка. Акрамя таго, ёсць яшчэ 3 падвiды.
Бiятоп: густыя i вiльготныя лiставыя дрэвастоі паблізу ўчасткаў трыснягу на зарастаючых азёрах, старыцах або вялiкiх комплексах рыбных ставаў.
Гняздо: у калонii ў высокiм падлеску або падросце ў разыходных галiнах. Плоская, з прасветамi кучка галiн (як у C. palumbus), слаба высланая галiнкамi. D = прыбл. 40-80 см.
Яйкi: 4-5, з аднолькавымi, завостранымi канцамi, блакiтна-зялёныя (часта з кавалачкамi вапны на паверхні). Памеры: 48,0 х 34.0 мм (42,0-54,0 х 32,0-37,0 мм).
Арэал:разарваны – зах., паўд., цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўд. частка Азiі, Японiя, некаторыя астравы Малайскага арх., лакальна ў Афрыцы, Мадагаскар, Паўд. Амерыка, частка Цэнтр. i Паўн. Амерыкi, Антыльскiя i Гавайскiя а-вы.
Пералёты: IV-V, VII-X. У паўд. частцы арэала – аселая.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала (акрамя паўн. часткi).
Беларусь: Вельмі рэдкі, выпадковы на гнездаванні від.
У гнездавым уборы верх цела і галавы чорныя з зялёным бляскам, ніз белы, крылы і хвост попельныя. На галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба чорная, радужына вока чырвоная. Маладыя птушкі з плямістым, карычнева-жоўтым верхам, ніз цела ў іх белы з цёмнымі плямамі, ногі зеленаватыя, радужына аранжавая. Зімовае апярэнне падобнае да маладых, але без падоўжаных плямаў. Актыўная прыцемкам. Голас: зычнае гарлавое «кваў, кваў», якое звычайна можна чуць прыцемкам. Даўжыня цела 58-65 см, размах крылаў 95-112 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: