Гусь-піскулька

Сямейства

Лацінская назва: Anser erythropus
Ангельская назва: Lesser white-fronted goose
Руская назва: Пискулька

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: тундра ў рачных далiнах, якiя параслi групамi кустоў, а таксама горныя азёры. Пасля гнездавога перыяду: стэпы, палі непадалёку ад вады.

Гняздо: на сухой аснове, неакуратна выкладзена мохам (часам з травянiстай раслiннасцю); на пачатку наседжвання пуху мала. d = прыбл. 20 см.

Яйкi: 4-8, з рознымi канцамi, часам блiзкiя да элiптычных, светла-жаўтаватыя. Памеры: 74,5 х 47,0 мм (69,0-87,0 х 43,0-51,0 мм).

Арэал:разарваны; крайняя Пн Палеарктыкi.

Пералёты: III-V, IX-XI.

Месца зiмовак: зах., цэнтр. i паўд.-ўсх. Еўропа, паўд. частка Каспійскага м., паўд. і зах. частка Чорнага м., М. Азiя, Б. Усход, дэльта р.Нiл, паўд.-ўсх. Азiя (разам з Японiяй).

Беларусь: рэдкі ў час транзітных міграцый від.

Падобна на белалобую гусь, але меншая. Белая пляма на галаве заходзіць на лоб, вакол вока жоўтае кольца, на жываце менш цёмных плямаў, у птушак, якія стаяць, канец складзеных крылаў выступае за хвост. У маладых белая пляма на галаве і цёмныя плямы на жываце адсутнічаюць. Голас: мяккае і звонкае «клік… клік», «цьюі-лью-юль, к’ю-ю, цью-літ». Даўжыня цела 53-66 см, размах крылаў 125-135 см. Самка меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: © Н. Кудраўцаў

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: