Чапля жоўтая

Сямейства

Лацінская назва: Ardeola ralloides
Ангельская назва: Squacco heron
Руская назва: Цапля желтая

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: пералескi або групы густых i высокiх кустоў у дэльтах рэк, памiж азёрамi або рысавымi палямi, вельмi рэдка па краях трыснягу.

Гняздо: у калонii, часта з iншымi вiдамi чаплевых; спарадычна, таксама i адзiночна. Ажурны стажок на кустах, дрэвах або на заламаным трыснягу. D = 17-23 см, d = 9-12 см, h = 8-11 см.

Яйкi: 4-6, звычайна падоўжаныя, амаль з аднолькавымi канцамi, свежыя – зеленавата-блакiтныя. Памеры: 38,5 х 28,5 мм (36,5-41,0 х 27,0-30,0 мм).

Арэал:разарваны – паўд. Еўропа, М. Азiя, Б. Усход да Казахстана, Афрыка без Сахары і Калахары, Мадагаскар.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (III-IV, VIII-X). У вельмi невялiкай колькасцi залятае амаль ва ўсе еўрапейскiя краiны.

Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала; большая частка зімуе ў Афрыцы на Пд ад Сахары.

Гліняна-жоўтая з белымі крыламі і жыватом. У гнездавы перыяд на галаве ўпрыгожваючыя пёры, дзюба блакітна-шэрая з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. Па-за межамі гнездавога перыяду дзюба шэра-зеленаватая з чорным канцом, ногі зеленаватыя. Маладыя крыху цямнейшыя за дарослых, з цёмнымі рыскамі на шыі і грудзях. У палёце найбольш падобна на егіпецкую чаплю. Голас: прыглушанае карканне «карр», звычайна толькі прыцемкам. Даўжыня цела 44-47 см, размах крылаў 78-92 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Pierre Dalous

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: