Чапля егіпецкая
Сямейства Чаплевыя
Лацінская назва: Bubulcus ibisПадвiды: у Еўропе толькi В. i. ibis –Афрыка i Мадагаскар, зах. i паўд. Еўропа да Каспiйскага м., Пд Паўн. Амерыкi, Цэнтр. i Паўд. Амерыка. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 2 падвiды.
Бiятоп: прэснаводныя вадаёмы, адкрытыя травяністыя месцы (палі рысу, балоты, лугі, пашы), а таксама гарады. Гнездавы – гаi або групы лiсцевых дрэў з густым падлескам сярод адкрытых месцаў або паблізу вады.
Гняздо: у калонii, часцей за ўсё з iншымi вiдамi чаплевых, на дрэве. Ажурны стажок са спiральна складзеных галiнак. Памеры новых гнёздаў: D = прыбл. 30 см (да 50 см), d = прыбл. 17 см, h = прыбл. 12 см. Часам займае старыя гнёзды iншых вiдаў чаплевых.
Яйкi: 3-4, крыху падоўжаныя, бледна-блакiтныя (самыя светлыя з усiх яек чаплевых). Памеры: 47,5 х 33,5 мм (43,5-50,0 х 32,5-35,0 мм).
Арэал:разарваны, паўд. Партугалiя і Iспанiя, Францыя, паўн. Італія, Сардзінія, спарадычна на Балканах, паўд. Азiя, Японiя, Фiлiпiны, некаторыя астравы Малайскага арх., паўн. Аўстралiя, Афрыка (без Сахары), Мадагаскар, а ў апошнi час пашыраецца i ў абедзьвюх Амерыках.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя- пералётныя (IV,VIII-IX). Спарадычна залятае на Пн ад гнездавога арэала (Ісландыя, Ірландыя, Вялікабрытанія, паўд.-ўсх. Расія, Данія, Бельгія, Галандыя, Нарвегія, Швецыя, Літва, Чэхія, Польшча, Венгрыя, Беларусь, Украіна, Малдавія).
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від.
strong
Белая, з жоўтымі або чырванаватымі дзюбай і нагамі. Маладыя белыя з зялёна-шэрымі нагамі. У палёце больш падобная на жоўтую чаплю. Голас: звычайна па-за межамі калоніі або месцаў адпачынку, даволі прарэзлівае «крааа» або «корр-корр-корр» і іншыя каркаючыя крыкі. Даўжыня цела 48-53 см, размах крылаў 90-96 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: