Чапля малая белая
Сямейства Чаплевыя
Лацінская назва: Egretta garzettaПадвiды: з 3 цi 4 падвiдаў у Еўропе толькi Е. g. garzetta – ад Францыi, Iспанii i паўн.-зах. Афрыкi на З да Карэi i Японii, на афрыканскiх астравах, Б. Усход, Iндыя i паўд.-ўсх. Азiя.
Бiятоп: марскiя ўзбярэжжы i астравы, а таксама вадаёмы сушы – мелкiя азёры, залiвы i затокi, павольна цякучыя рэкi i ручаi, саланаватыя прыбярэжныя вадаёмы, абалоны, мелiярыраваныя тэрыторыi, рысавыя палi, абсаджаныя дрэвамi або лесам.
Гняздо: звычайна ў калонii, часта з iншымi відамi чаплевых, часцей за ўсё на дрэвах да 20 м над зямлёй або вадой, звычайна далёка ад ствала, радзей на высокiх кустах, у некаторых раёнах спарадычна на трыснягу. Амаль ажурнае, часцей за ўсё з галiнак, радзей з трыснягу. Часам разбудоўвае старыя гнёзды меншых вiдаў чапляў, D = прыбл. 30 см, d = прыбл. 18 см, h = прыбл. 11 см.
Яйкi: 4-5 (3-6), авальныя, падоўжаныя, амаль з аднолькавымі канцамі, зеленавата-блакiтныя (свежыя). Памеры: 46,5 х 32, 5 мм (41,5-50,5 х 30,0-35,0 мм).
Арэал:разарваны – паўд. Еўропа i паўд. Азiя, Японiя, Фiлiпiны, Малайскi арх., паўн. Аўстралiя, лакальна ў Афрыцы, Мадагаскар.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя – пералётныя (III-IV, (VIII) IX-XI). Залятае на Пн ад межаў гнездавога арэала: Iсландыя, Фарэрскiя а-вы, Iрландыя, Бельгiя, Люксембург, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Латвiя, Польшча, Беларусь, Мадэйра.
Месца зiмовак: у межах гнездавога арэала, а таксама Афрыка (паўд. далiна Нiла, па?д. Афрыка), Месапатамiя.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від.
Белая, з упрыгожваючымі пёрамі на грудзях і галаве, ногі чорныя з жоўтымі пальцамі, дзюба цалкам чорная. Маладыя птушкі не маюць упрыгожваючых пёраў. Голас: хрыплае «рхоэ» і каркаючы «арк-арк-арк». Даўжыня цела 55-65 см, размах крылаў 88-110 см. Самец крыху большы.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: