Чапля шэрая
Сямейства Чаплевыя
Лацінская назва: Ardea cinereaПадвiды: у Еўропе толькi А. с. сinerea – Еўропа, Азiя (акрамя Пн), Паўн. Амерыка. Акрамя таго, вылучаецца яшчэ 3 падвiды.
Бiятоп: берагi разнастайных вадаёмаў, у т.л. рэк, марскіх заток, лагун і дэльт. Узімку таксама лугі і палі. Гнездавы біятоп – старыя дрэвастоі паблізу вялікіх вадаёмаў, рэк, часам прыбярэжныя кусты або зараснікі трыснягу (на зямлі), парослыя дрэвамі астравы.
Гняздо: у калонii (часта з iншымi чаплевымі або з бакланамi), у кронах высокiх дрэў, на кустах або на зямлі ў трыснягу. Аснова з галiн у форме няшчыльна складзенага стажка; унутраная частка – галiнкi, трава, а таксама водная раслiннасць (часта з прымессю шэрсцi, пер'я i каранёў). D = 50-110 см.
Яйкi: 3-7, з аднолькава завостранымi канцамi, бледна-блакiтнаватыя з зеленаватым адценнем, часта з мазкамi вапны. Памеры: 66 х 44 мм (55-73 х 39-47 мм).
Арэал: разарваны. Еўропа i Азiя без паўн. часткі, лакальна ў Афрыцы i на Мадагаскары. Пералёты: (II) III-IV, VII-XI. Паўднёвыя папуляцыi аселыя.
Месца зiмовак: паўд.-зах. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя (таксама Японія), Афрыка.
Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку застаецца на зімоўку.
Папяліста-шэрая, з цёмнымі махавымі і чорным брывом. У гнездавы перыяд з’яўляюцца ўпрыгожваючыя пёры на галаве і грудзях. У палёце светлая з белымі згібамі крылаў (параўн. з 40). Маладыя больш цёмныя і менш кантрастныя. Голас: у палёце і каля гнязда гучнае, хрыплае «кррянк, грак, краўу» (асабліва каля гнязда), а таксама разнастайныя хрыплыя гукі. Даўжыня цела 90-105 см, размах крылаў 155-195 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: