Чорны бусел

Сямейства

Лацінская назва: Ciconia nigra
Ангельская назва: Black stork
Руская назва: Черный аист

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды: не мае.

Бiятоп: вялiкiя тэрыторыi старых дрэвастояў паблiзу балот або вiльготных лугоў.

Гняздо: у кронах старых дрэў блiжэй да ствала, з сухiх галiн, укладзеных слаямi папераменна з дзёрнам; высцiлка з траў i моху з прымессю лiсця або шэрсцi. D = 1,0-1,5 м.

Яйкi: 3-5, з тупым вузейшым канцом, белыя з зеленаватым прасветам (пад час наседжвання робяцца шэрымі). Памеры: 66,0 х 49,0 мм (60,0-70,0 х 46,0-51,0 мм).

Арэал:разарваны – Пiрэнейскi п-аў, цэнтр. i ўсх. Еўропа, М. Азiя i Б. Усход, Сярэд. i ўсх. Азiя да Сахалiна i Карэйскага п-ва ўключна, лакальна ў паўд. Афрыцы.

Пералёты: (III) IV, VIII-X.

Месца зiмовак: Афрыка на Пд ад Сахары, паўд.-ўсх. Азiя.

Беларусь: нешматлікі на гнездаванні пралётны від, транзітны мігрант.

Вялікая чорная птушка з зялёным бляскам і белым жыватом. Дзюба і ногі чырвоныя ў гнездавы перыяд, па-за ім карычневыя. Маладыя без бляска, дзюба і ногі аліўкавыя. Голас: клякоча значна радзей і цішэй, шыпенне і пырханне падобныя на голас белага бусла, акрамя гэтага досыць ціхае «чэ-лі» або «чэ-лін». Даўжыня цела 88-100 см, размах крылаў 145-210 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота © Г. Гулеўскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: