Каравайка
Сямейства Ібісавыя
Лацінская назва: Plegadis falcinellusПадвiды: не мае.
Бiятоп: кантынентальныя вадаёмы, дэльты i зарастаючыя марскiя затокi з вялiкiмі ўчасткамі трыснягу, а таксама тэрыторыі, якія заліваюцца вадой і на якiх растуць густыя кусты або групы дрэў.
Гняздо: у калонii (часцей за ўсё рознавiдавой); звычайна на заламаным трыснягу або на галiнах кустоў, радзей на дрэвах. Два тыпы: 1) на кустах i дрэвах з галiнак (D= да 85 см i Н= да 2 см), высланае сухiм трыснягом; 2) на залiваемых кустах i трыснягу з напалову згнiлага трыснягу, злепленага калам, унутры выкладзена зялёнымi лiстамi трыснягу, а латок – сцёбламi раслiн. D = 35-50 см.
Яйкi: 3-6, ярка-зеленаватыя або блакiтнаватыя. Памеры: 52,0 х 36,0 мм (49,0-54,5 х 33,0-37,5 мм).
Арэал:разарваны. Лакальна ў паўд. Еўропе, сярэд. i паўд. Азii, на Фiлiпiнах i некаторых астравах Малайскага арх., у Афрыцы i на Мадагаскары, на Антыльскiх а-вах i паўн. узбярэжжы Мексiканскага зал.
Пералёты: паўднёвыя папуляцыi – аселыя, паўночныя – пералётныя (IV, VIII-IX). Залятае ў большасць еўрапейскiх краiн, нават да Iсландыi, Фінляндыі i Скандынавii.
Месца зiмовак: паўд. Азiя, Афрыка, Аўстралiя, Цэнтр. Амерыка.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Адна рэгістрацыя ў канцы XIX стагоддзя.
Бура-каштанаватая з пурпурным бляскам, крылы больш цёмныя з зялёным бляскам, дзюба загнута ўніз. Маладыя бура-чорныя, апярэнне без бляску. У палёце закругленыя крылы. Голас: ціхае, хрыпкае «крра», у гнездавы перыяд бляе як баран. Даўжыня цела 51-66 см, размах крылаў 80-105 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: