Колпіца

Сямейства

Лацінская назва: Platalea leucorodia
Ангельская назва: Spoonbill
Руская назва: Колпица

Голас можна праслухаць тут:

 

Падвiды: у Еўропе толькi Р. l. leucorodia – паўд. Iспанiя i ад паўд.-ўсх. Еўропы да Сярэд. i ўсх. Азii, на Пд – да Персiдскага зал., Iндыi i Шры Ланкi; P. l. balsaci – узбярэжжа i а-вы Маўрэтанii; P. l. archeri – узбярэжжа Чырвонага м. i Самалi.

Бiятоп: берагi кантынентальных вадаёмаў i марскiх заток, якiя густа параслi трыснягом i кустамi.

Гняздо: у калонii, на заламаным трыснягу або ў кустах (радзей на дрэвах). Плоская кучка з галiнак i лiсця кустоў i трыснягу. Памеры новых гнёздаў: D = 80 см, Н = 40-60 см. Гнёзды ў цэнтры калонii знаходзяцца паблiзу адно ад аднаго, па краях – даволі далёка.

Яйкi: 3-5 (2-7), акруглыя або амаль акруглыя, белыя з чырвона-карычневымi крапінамі i мазкамi, якiя часта ў выглядзе вянка знаходзяцца каля тупога канца. Памеры: 69,5 х 45,0 мм (65,0-73,0 х 43,0 – 49,0 мм).

Арэал: разарваны – паўд.-ўсх. Еўропа, лакальна на Iберыйскiм п-ве, у Галандыi, Францыi, Данii, Чэхіі і Славакіі, Германіі, Літве, М. Азiі i паўд. частцы Азii без Iндакiтая i паўд. Кiтая, лакальна ў паўн. Афрыцы.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (III-IV, VIII-X). Залятае ў розныя еўрапейскiя краiны, нават у Швецыю, Нарвегiю, Фiнляндыю і на Фарэрскiя а-вы.

Месца зiмовак: у зах. трапiчнай Афрыцы, на р.Нiл, у басейне Мiжземнага м., у паўд. i ўсх. Азii (Іран і Індыя).

Белая, з цёмна-жоўтым чубам і жоўтымі плямамі на грудзях. Плоская, шырокая і доўгая дзюба, чорна-бурая з жоўтым канцом. Маладыя без чуба, дзюба палева-цялеснага колеру, канцы крылаў чорныя. Голас: пераважна маўклівая птушка, часам клякоча, акрамя гэтага глухія гукі «хук-ур, хум». Даўжыня цела 75-90 см, размах крылаў 115-145 см. Самка крыху меншая за самца.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота © Т. Раманава

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: