Нільская гусь
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Alopochen aegyptiacusПадвіды: не мае.
Біятоп: зарастаючыя вадаёмы, часам рэкі з запрудамі і старыцамі, у Еўропе сажалкі, гліняныя кар’еры, невялікія азёры, лугі, невялікія ляскі (галоўным чынам лісчёвыя).
Гняздо: на зямлі ў высокай траве, на скальных пляцоўках або на невысокіх дрэвах; акрамя таго, часта ў старых гнёздах драпежных птушак. d=21-27 cм.
Яйкі: 5-8 (6-12), белыя, гладкія. Памеры: 69,5х50,5 мм (65,5-76,5 х 48,0-51,5 мм).
Арэал: даліна р.Ніл ад Сахары на Пн праз Егіпет да Сірыі ўключна. Лакальна ў Алжыры і Тунісе, паўд. Афрыцы. З XVII ст. разводзілася ў розных еўрапейскіх краінах як паркавая птушка і паўторна здзічэла. Цяпер пастаянна гняздзіцца на У Вялікабрытаніі,у Галандыі, Бельгіі, паўн. Францыі.
Пералёты: аселая.
Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.
Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначана ў лютым 2020 г. у Бераставіцкім р.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: