Гусь шэрая
Сямейства Качыныя
Лацінская назва: Anser anserПадвiды: А. а. аnser – цэнтр. і зах. Еўропа; A. a. rubrirostris – паўд.-ўсх. і ўсх. Еўропа, таксама Азія. Некаторыя аўтары адрозніваюць таксама падвід A. a. silvestris з Ісландыі, Шатландыі і ўзбярэжжаў Нарвегіі.
Бiятоп: неглыбокiя вадаёмы паблiзу вялiкiх лугоў, вялікія па плошчы балоты, на Пн таксама ўздоўж марскіх узбярэжжаў і фіёрдаў.
Гняздо: на сухiм узгорку (купiне травы, у трыснягу, карані якога добра зрасліся паміж сабой), амаль колападобнае, у знешняй частцы са сцёблаў i лiстоў трыснягу, ва ўнутранай – з лiстоў трыснягу. Унутраныя краі, а таксама латок высланы шэрым пухам. D = 60-100 см, d = 20-25 см, H = прыбл. 40 см, h = прыбл. 20 см.
Яйкi: 3-8, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, бела-жаўтаватыя або бела-зеленаватыя. Памеры: 83,0 х 59,0 мм (79,0-96,0 х 51,0-66,0 мм).
Арэал:разарваны. Ісландыя, Брытанскія а-вы, узбярэжжы Біскайскага зал., зах., цэнтр., паўн. i ўсх. Еуропа, а таксама закрыты арэал у паўд. Азii амаль да Ціхага ак.
Пералёты: II-III, IX-XI.
Месца зiмовак: зах. і паўд. Еўропа, паўн. Афрыка, паўд. i ўсх. Азiя.
Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні і нешматлікі ў час транзітных міграцый від.
Палавы дымарфізм адсутнічае. Цёмна-шэрая з карычневым адценнем. Шыя і галава не цямнейшыя за цела. Усходняя морфа больш светлая, з шэрымі палосамі на спіне і ружова-чырвонай дзюбай. У заходняй морфы дзюба цямнейшая – аранжавая. Голас: гагатанне вельмі падобнае на голас свойскіх гусей, насавое «га-га-гак», «гія-га-ганг», адзіночнае «ганг», «трыумфальна» трубіць «генгенген», у палёце «га-ганг, га-ганг, га-ганг». Даўжыня цела 75-92 см, размах крылаў 145-180 см. Самка крыху меншая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: