Арлан-даўгахвост

Сямейства

Лацінская назва: Haliaeetus leucoryphus
Ангельская назва: Pallas's sea eagle
Руская назва: Орлан-долгохвост

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: не мае.

Біятоп: даліны вялікіх рэк і азёр, таксама невялікія азёры, сажалкі, старыцы і іншыя водна-балотныя тэрыторыі, марскія ўзбярэжжы з высокімі дрэвамі, скаламі альбо адкрытыя.

Гняздо: над азёрамі або вадацёкамі, у трыснягу, зарасніках ці на дрэвах, скалах або пляжах, у выглядзе кола, з галінак прыбярэжных раслін і раслінных рэшткаў. Высцілка з эластычных галінак, авечай воўны і сухога гною. D = прыбл. 1 м, d= прыбл. 45 см, Н = прыбл. 65 см, h = прыбл. 20 см.

Яйкі: 2 (4), матава белыя. Памеры: 69,7 х 53,1 мм.

Арэал: паўн.-зах. узбярэжжы Каспійскага м. праз Казахстан і Узбекістан да паўн.-ўсх.. Кітая, Бірмы і Індыі (уключна).

Пералёты: пералётны (III-IV, IX-X), паўднёвыя папуляцыі аселыя. Спарадычна залятае ў Еўропу.

Месца зімовак: часткова ў месцах гнездавого арэала і паўдн. Азія.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначаны 22 жніўня 2021 г. на рыбгасе Волма ў Чэрвеньскім р.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: А. Вінчэўскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: