Арлан-белахвост
Сямейства Шуляковыя
Лацінская назва: Haliaeetus albicillaПадвiды:не мае. Некаторыя аўтары вылучаюць H. a. albicilla – Еўропа, паўн. Азiя, Японiя, паўн. Кiтай; H. a. groenlandicus – Грэнландыя.
Бiятоп:вялiкiя па плошчы старыя лясы паблiзу вялiкiх вадаёмаў, вялікія рэкі, марскія ўзбярэжжы, астравы.
Гняздо:звычайна на высокiх дрэвах у верхняй частцы кроны блiжэй да ствала, на тоўстым суку даўжынёй прыбл. 50 см у аснове i прыбл. 30 см у сярэдняй частцы; высцiлка з тонкiх галiнак, ядлоўцу, травы, моху, лішайнікаў (часам з дадаткам кары альбо пуху). Гняздзіцца таксама на скалістых узбярэжжах, астравах, парослых лесам, па краях яроў і абрываў (у стэпах); на невялікіх дрэвах, кустах, скалах або зямлі. Гняздо выкарыстоўваюць шмат гадоў (найстарэйшае вядомае – больш за 150 гадоў) i звычайна размяшчаюць непадалёк ад краю лесу, часам і глыбока ў лесе – нават да 80 км ад тэрыторый палявання. D = 1-2 м, Н = 0,5-1,5 м.
Яйкi:2-3 (1-4), уздутыя з тупым вузейшым канцом, матава-белыя. Памеры: 58,0 х 73,0 мм (67,0-78,0 х 54,0-60,0 мм).
Арэал:Iсландыя, Шатландыя (рэінтрадуцыраваны ў 1959, 1968 і з 1975 гг.), узбярэжжы Скандынавii i ад Данii i Балканаў праз Еўропу i Азiю да Цiхага ак., зах. ўзбярэжжа Грэнландыi.
Пералёты:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя – пералётныя (III-IV, IX-X).
Месца зiмовак:у межах гнездавога арэала, а таксама паблiзу зах. i паўд. межаў арэала. Акрамя таго – Вялікабрытанiя, дэльта р. Нiл, паўд. i ўсх. Азiя.
Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні від, але на зімоўцы сустракаецца месцамі ў адносна значнай колькасці.
Птушка вельмi вялікіх памераў. Ад арла-маркута адрознiваецца больш кароткiм, клiнаватым хвастом. У маладых галава i хвост цёмныя, на працягу 4-6 гадоў галава робiцца больш светлай, а хвост з-за павелiчэння памераў белых плямаў паступова бялее. Голас: у шлюбны перыяд чыстае, гучнае «клiа-клiа-клiйаў», падобнае да голасу буйных чаек, акрамя гэтага, нiзкае, гарлавое карканне «кра-кра-кра». Даўжыня цела 70-95 см, размах крылаў 200-245 см. Самка большая за самца.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: