Лунь палявы

Сямейства

Лацінская назва: Circus cyaneus
Ангельская назва: Hen harrier
Руская назва: Лунь полевой

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:С. с. суаneus – Еўропаi цэнтр.-паўн. Азiядапаўн. Кiтая, Камчаткi i Сахалiна; C. c. hudsonicus (Nothern harrier абоMarsh hawk) – Амерыка.

Бiятоп:густыя зараснікі на межах паблiзу старыц альбо вялiкiх комплексаў лугоў i рыбных сажалак, вялiкiя лугi з групамi кустоў альбо рачныя астравы з невялiкiмi групкамi кустоў i высокай зялёнай раслiннасцю, адкрытыя ландшафты, звычайна сухія стэпы, лугі, нізінныя тарфянікі, нізкія кусты, пясчаныя дзюны паблізу багнаў, зрэдку тайга, плантацыі маладых дрэў.

Гняздо:на зямлi ў аснавання куста альбо памiж купінамi высокай травы. У выглядзе плоскага круга; у аснове некалькi галiн, на гэтым – доўгiя i сухiя травы (часам з прымессю саломы). D = 50-80 см, H = 7-40 см.

Яйкi:4-8, акруглыя з тупым вузейшым канцом, з моцным бляскам, часам з рэдкiмi, iржава-карычневымi плямамi. Памеры: 45,0 х 35,0 мм (41,0-46,0 х 34,0-37,0 мм).

Арэал:разарваны. Галарктыка (акрамя Пн i Пд), а таксама паўд. частка Паўн. Амерыкi, Цэнтр. i Пн Паўд. Амерыкi.

Пералёты:IV, IX-X. У Еўропе заходнія i паўднёвыя папуляцыi аселыя. Таксама аселыя папуляцыi ў паўд. частцы Паўн. Амерыкi.

Месца зiмовак:зах., часткова цэнтр. i паўд. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, паўн. Афрыка, Пд Паўн. i Цэнтр. Амерыкi.

Беларусь:рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Сiлуэт падобны на балотнага луня. Выразны палавы дымарфiзм. Падобны да стэпавага i поплаўнага лунёў, асаблiва самка. Белая пляма на надхвосці выразная i параўнальна вялiкая. Маладыя падобныя да самкi. Самец толькi праз некалькi гадоў набывае канчатковы ўбор, найбольш доўга бурыя плямы захоўваюцца на грудзях i жываце. Голас: пад час шлюбных палётаў самец выдае прарэзлівае «піірр, піірр», «гі-гі-гі», самка «гiйе-гiйе». Даўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 100-120 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Дз. Якубовіч| Фота 2- © Т. Раманава| Фота 3- © М. Гулінскі

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: