Сокал-дрымлюк
Сямейства Сакаліныя
Лацінская назва: Falco columbariusАнг – Merlin, Фр – Faucon emerillon, Ням – Merlin, Пол- Drzemlik, Рус – Дербник.
Падвiды:F. c. subaesalon – Iсландыя, Фарэры, Iрландыя, Вялiкабрытанiя; F. c. aesalon – Еўропа да цэнтр. Сiбiры; F.c.pallidus – ад цэнтр. Е?ропы праз цэнтр.-ўсх. Расiю да цэнтр. Азii (ад Аральскага м. да Алтая).
Бiятоп:адкрытыя мясцiны, тундра i лесатундра; месца зiмовак: невялiкiя дрэвастоі ў стэпах i палях, паркi ў населеных пунктах, марскiя ўзбярэжжы, дзюны, саланаватыя вадаёмы i балоты (вельмi рэдка – рэкi i iншыя прэснаводныя вадаёмы).
Гняздо:у купiне наземнай раслiннасцi сярод балоцiстай тундры, на скальных абрывах, у ярах, у кустах над абрывiстымi берагамi рэк, а таксама, значна радзей, на дрэвах. Часта займае гнёзды iншых птушак. У аснове гнязда – тонкiя галiнкi (у наземных гнёздах галiнак мала, але багатая высцiлка з моху). Высцiлка скупая, з травянiстых раслiн. d = прыбл. 13 см.
Яйкi:3-5 (1-7), сярэдне падоўжаныя, часам элiптычныя, бежавыя, мноства мазкоў iржава-карычневага альбо чырвона-карычневага колеру. Памеры: 40,0 х 31,5 мм (36,5-43,0 х 29,0-34,0 мм).
Арэал:Iсландыя, Iрландыя, Вялiкабрытанiя i ад Скандынавii праз Фiнляндыю, Эстонiю, Латвiю i Беларусь на У праз паўн. Еўропу, Азiю i Паўн. Амерыку.
Пералёты:III-IV, IX-X.
Месца зiмовак:зах., паўд. i часткова цэнтр. Еўропа, паўд. i ўсх. Азiя, паўн. Афрыка, Пд Паўн. Амерыкi, Цэнтр. Амерыка i Пн Паўд. Амерыкi.
Беларусь:даволі рэдкі на гнездаванні і толькі ў паўночнай палове краіны, зімой сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.
Выразны палавы дымарфiзм: у самцоў адсутнiчае «вус», галава i спiна папялістыя, нiз рыжаваты з падоўжнай паласатасцю; у самкі галава i спiна карычневыя (крыху падобныя да самкi сокала-пустальгі). Голас: самец – хуткае, высокае «кi-кi-кi» або «кек-кек-кек» (падобнае на голас сокала-пустальгі), самка – павольнае, звонкае «iп-iп-iп» i нiзкае «кудахтанне». Даўжыня цела 25-34 см, размах крылаў 50-69 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: