Сокал-падарожнік

Сямейства

Лацінская назва: Falco peregrinus
Ангельская назва: Peregrine
Руская назва: Сапсан

Голас можна праслухаць тут:

Падвiды:F. p. peregrinus (сiн. F. p. brevirostris) – Еўропа i Азiя на Пд ад тундры, на Пн – ад Пiрэнеяў, ад Iрландыi i Брытанскiх а-воў праз Балканы да Гiмалаяў i Д. Усходу; F. p. callidus (сiн. F. p. leucogenys) – еўрапейская i азiяцкая тундра ад р. Яны i Iндзiгiркi; F. p. brookei (ciн. F. p. caucasicus – узбярэжжа паўн.-зах. Афрыкi праз Iспанiю, паўд. Францыю, Мiжземнамор’е i М. Азiю да Каўказа; F. p. madens – А-вы Зялёнага Мыса. Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 14 падвiдаў.

Бiятоп:старыя, густыя лясы паблiзу далiн i памiж вялiкiмi вадаёмамi, балотамi i лугамi; групы абрывiстых скал альбо высокiя руiны замкаў (часта на адкрытай тэрыторыi); часам у вялiкiх гарадах.

Гняздо:звычайна займае старыя гнёзды iншых птушак (ад варон да арлоў уключна), падсцiлае некалькi тонкiх галiнак (часта з высцiлкi занятага гнязда). Часта ў калонiях iншых вiдаў птушак (напр., чапляў). Часцей за ўсё выбiрае гнёзды, размешчаныя на самых высокiх дрэвах. Уласнае гняздо на скале, вежы i да т.п., высцiлка скупая, з рэшткаў ежы, пер’я, часам з прымессю травянiстых раслiн (часам яйкi ляжаць непасрэдна на зямлi). У некаторых раёнах гняздзiцца на зямлi ў купiнах травянiстай раслiннасцi (на вялiкiх па плошчы тарфяных балотах, у раёнах з высокай колькасцю водных i балотных птушак). d = 14-18 см.

Яйкi:3-6, элiптычныя. Афарбоўка вельмi зменлiвая. Часцей за ўсё: 1) ружовыя альбо фiялетава-ружовыя, глыбокiя плямы фiялетава-папялiстага колеру, паверхневыя – iржавыя; 2) iржава-чырвоныя, плямы – iржава-карычнева-чырвоныя (глыбокiя – больш светлыя); 3) рыжа-ружовыя з карычнева-каштанавымi плямамi; 4) бела-жаўтаватыя з бурымi плямамi; 5) брудна-белыя, на адным канцы – iржава-бурыя плямы: глыбокiя – фiялетава-папялiстыя, паверхневыя – бурыя. Памеры: 52,5 х 41,0 мм (50,5-55,5 х 38,0-42,5 мм).

Арэал:увесь свет акрамя крайняй Пн Галарктыкi, пояса ад Крыма да Карэйскага п-ва, часткi паўд. Азii, цэнтр. i паўд. Афрыкi, паўд. Аўстралii, Новай Зеландыi, вялiкiх тэрыторый Паўд. i Цэнтр. Амерыкi, а таксама Антарктыды.

Пералёты:III-IV, IX-X. Часткова аселы.

Месца зiмовак:Еўропа, Азiя, Афрыка, Паўн. i Цэнтр. Амерыка ва ўмераных i цёплых зонах.

Беларусь:да 1970-х гадоў вельмі рэдкі на гнездаванні, а пасля вядомы толькі як рэгулярна залётны від, часам адзначаецца зімой.

Верх папяліста-шэры, чорныя выразныя «вусы», доўгiя, вузкiя крылы i не вельмі доўгi, клiнаваты хвост. Маладыя бурыя з блакiтнаватай васкавiцай, ногi зеленавата-жоўтыя. Голас: кароткае «к’як-к’як-к’як», хуткае «кi-кi-кi», занепакоены выдае хрыплае і крыклівае крэканне «крек-крек». Даўжыня цела 36-50 см, размах крылаў 95-115 см.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Фота 1- © Н. Аблажэй| Фота 2- © Дз. Якубовіч

Падобныя віды:

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: