Пастушок
Сямейства Пастушковыя
Лацінская назва: Rallus aquaticusПадвiды: R. a. aquaticus – Еўропа;R. a. hibernans – Iсландыя i Фарэрскiя а-вы (на Ісландыі, верагодна, ужо не гняздзіцца).
Бiятоп: плыткiя вадаёмы з плаваючай раслiннасцю, невялiкiмi вокнамi адкрытай вады, а таксама зонамi густой надводнай раслiннасцi, забалочаныя лугі. У Балгарыі адзначаўся ў гарах да вышыні 1700 м в.у.м.
Гняздо: у купіне пад прыкрыццем густой раслiннасцi (часта ля куста) паблiзу вады. Няшчыльны шар у выглядзе стажка з сухiх лiстоў і сцёблаў надводных раслiн, часта так размешчаны сярод расліннасці, што зверху нябачны. D = 13-25 см, d = 11-19 см, H = прыбл. 15 см, h = прыбл. 7 см.
Яйкi: 7-10 (5-16), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя або пясочна-жоўтага колеру з чырванаватым або блакiтнаватым адценнем. Глыбокiя плямы рэдкiя, больш густыя на шырокім канцы, чырвона-карычневыя альбо папялістыя з фіялетавым адценнем; паверхневыя – большага памеру, бурыя або ржавыя. Памеры: 35,0 х 26,0 мм (31,0-39,0 х 24,0-27,0 мм).
Арэал: разарваны, Еўропа (акрамя Пн), паўд., цэнтр. i ўсх. Азiя.
Пералёты: III-IV, VIII-XI, адзiнкавыя асобiны застаюцца на зiмоўку. Заходне- i паўднёваеўрапейскiя папуляцыi аселыя.
Месца зiмовак: часткова ў межах гнездавога арэала, паўд.-зах. Еўропа, басейн Міжземнага м., Сінай, М. i паўд. Азiя.
Беларусь: нешматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від. Адзінкава адзначаецца на зімоўцы.
Доўгая, чырвоная, злёгку загнутая ўніз дзюба, белае падхвосце, ногi бледна ружаватыя з доўгiмi пальцамi. Маладыя менш кантрастныя, з шэра-крэмавай дзюбай. Птушаняты ў чорным пуху са светлай дзюбай. Голас: шлюбны – «гiоп-гiоп-гiоп», па-за тым – падобны да вiскату свiннi – «квii», або «уіт-уіт-уіт-уіт», а таксама разнастайныя іншыя свiсты, вiскат i рохканне. Даўжыня цела 22-30 см, размах крылаў 36-45 см.
Падобныя віды:
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: