Сямейства Бакасавыя
Лацінская назва: Calidris albaПадвіды:не мае.
Біятоп:гнездавы – арктычная сухая тундра з рэдкай расліннасцю (лішайнікамі і імхамі) або нават без яе, пакрытая вербамі і каменяломнiкам, часта ўздоўж узбярэжжаў; пад час пералётаў і на зімоўцы галоўным чынам пясчаныя, камяністыя і радзей глеевыя марскія ўзбярэжжы, меліны вялікіх рэк і азёраў.
Гняздо:адкрытае, у ямцы, часта пад грудай зямлі або каменем, часам пад кустом вярбы; выслана сухім лісцем вярбы, часам іншым раслінным матэрыялам. D= 8-12 см, h = 6,5 см.
Яйкі:(3) 4, грушападобныя да авальных, белавата-зеленаватыя, аліўкава-зялёныя або зеленаватыя, у выключных выпадках – зялёна-блакітныя з цёмна-карычневымі плямамі (часам са светла-фіялетавымі). Памеры: 36,0 х 25,5 мм (33,0-38,5 х 24,0-28,0 мм).
Арэал:разарваны. Шпіцберген, арктычныя ўзбярэжжы Сібіры ад Енісейскага заліву да дэльты р. Лены, на Паўночнай Зямлі і Новасібірскіх а-вах, у Канадзе ад а-воў Прынца Патрыка на Пд і У да в-ва Элесміра, Зямлі Бафіна, в-аў Саўтгемптан, Грэнландыя.
Пералёты:пералётная (IV-V, (VII) VIII-X).
Месца зімовак:паўд. Скандынавія, Брытанскія а-вы, зах. і паўд. Еўропа, узбярэжжы Афрыкі, Мадагаскар, астравы Індыйскага ак., Каўказ, Пд Каспійскага м., паўд.-ўсх. Азія (Аравійскі п-аў, Індыя), Малайзiя, Індакітай, Новая Гвінея, Аўстралія, узбярэжжа ЗША, Антыльскія а-вы, узбярэжжы Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
Беларусь: вельмі рэдкі транзітна мігрыруючы від.
У шлюбным уборы верх галавы, грудзi i спiна ржава-карычневыя, спод цела белы. У негнездавы час больш светлыя, шараватыя верх галавы i спiна. У абодвух уборах на крылах бачна белая палоска, падкрэсленая цёмным колерам. Дзюба параўнальна кароткая, крыху расшыраная на канцы, чорная, ногi шэра-чорныя. У палёце зверху на крылах белая паласа, паяснiца i бакавыя рулявыя шараватыя, праз сярэдзiну хваста ідзе цёмная паласа. Вельмi хутка бегае. Маладыя з iржава-жоўтымi грудзьмi, верх цела цёмны з белымi плямамi. Голас: шлюбны – хрыплае, цiхае «хрр-хрр», позыў «квiк, вiк». Даўжыня цела 19-21 см, размах крылаў 35-45 см.
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: