Кажаны
Што рабіць, калі кажан заляцеў у кватэру?
- Не панікуй — кажан баіцца больш, чым ты.
- Не спрабуй яго злавіць: можаш траўмаваць!
- Не дапускай кантактаў кажана са свойскімі жывёламі.
- Калі кажан заляцеў у цёплую пару года: дачакайся вечара, адчыні вокны – пасля захаду сонца кажан зляціць сам.
- Калі кажан знойдзены ўзімку, неадкладна звані ў “Кажанаполіс” (+375 29 213 92 57), там звярку дапамогуць перажыць зіму.
- Калі ўсё ж трэба ўзяць кажана ў рукі (напрыклад, жывёла ляжыць на падлозе), рабі гэта толькі ў шчыльных пальчатках. Няма пальчатак? Акуратна накрый кажана каробкай, падсунь пад яе шчыльны аркуш паперы ці кардону і вынесі жывёлу на двор. Асцярожна пасадзі кажана на ствол дрэва ці іншую вертыкальную паверхню і пасля гэтага ўпэўніся, што жывёла адляцела.
- Ні ў якім выпадку не скідвай кажана з акна ці з балкона – ён можа ўпасці на зямлю і стаць здабычай драпежнікаў.
Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Фота з staffstyle.ru
У Мінску працуе рэабілітацыйны цэнтр для рукакрылых “Кажанаполіс”. Валанцёры радыя адказаць на любыя пытанні і дапамагчы — звяртайцеся па тэлефоне гарачай лініі +375 29 213 92 57 (МТС, Viber), альбо на старонку ў Facebook facebook.com/kazhanapolis.
Кажаны не распаўсюджваюць COVID-19
Spelling error report
The following text will be sent to our editors: